Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Лідзе маці дваіх дзяцей асудзілі на хатнюю хімію

Галіну Анушчанка з Ліды абвінавацілі па ч. 1 і ч. 2 арт. 361−4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сутнасць абвінавачанняў і дакладны прысуд невядомыя. Але па інфармацыі «Нашай Нівы», Анушчанка праходзіць па справе Гаюна. Па рашэнні суда беларуска атрымала хатнюю хімію.

Галіне Анушчанка 25 гадоў, яна родам з Рэчыцы. У 2018 скончыла Гомельскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны каледж. Пасля нарадзіла дачку, выйшла замуж і пераехала ў Ліду. Мяркуецца, што ў беларускі нядаўна з’явілася другое дзіця.

Чытайце таксама: Гродзенскага бізнесмена асудзілі па палітычных артыкулах