Руіны гаспадарчага двара сядзібы Храптовічаў у Навагрудскім раёне паспрабуюць прадаць 22 снежня. Купіць іх можна за 84 рублі. Распрацаваць праект на рэканструкцыю трэба цягам двух гадоў.
UPD 4 верасня 2026 года. З шостай спробы Мураванку Храптовічаў у Шчорсах прадалі на электронных таргах за 94,5 рубля. Заявы на ўдзел падалі два патэнцыйныя пакупнікі, да фінальнай рэгістрацыі дайшоў толькі адзін удзельнік. Аб’ект купіла cталічная фірма са сферы дарожнага будаўніцтва, піша domovita.by.
У лот, акрамя сядзібы, уваходзяць ветлячэбніца, цялятнік, кароўнік, свіран і агароджа. Аўкцыён будзе праходзіць на Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Пераможца аўкцыёну зможа выкарыстоўваць зямельны ўчастак для жылой, адміністрацыйнай, гандлёвай ці іншай забудовы на падставе навуковай дзейнасці. Работы трэба будзе ўзгадніць з Міністэрствам культуры – аб’ект прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Тэрмін арэнды – 50 гадоў.
Гісторыя і спадчына сядзібы Храптовічаў
Сядзіба ў Шчорсах — былое ўладанне канцлера ВКЛ Яўхіма Храптовіча — была пабудавана ў XVIII стагоддзі ў стылі французскага класіцызму. Працавалі еўрапейскія майстры: італьянцы Сака і Карл Спампані, а таксама француз Габрыэль.
Храптовіч — вядомы наватар: адмяніў паншчыну і дзіцячую працу, адкрыў школу, выдаў сялянам роўныя надзелы і арганізаваў вытворчасць хлеба, сыру, лёну, развёў рыбу ў сажалках. Таксама дзейнічалі млын, маслабойня і лесапільня.
Сярод гасцей комплексу — апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, астраном Міхаіл Пачобут, гісторыкі Ігнат Даніловіч і Іаахім Лялевель, паэты Уладзіслаў Сыракомля і Адам Міцкевіч.



