Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенка расказала ў TikTok, колькі патраціла на вяселле

Гродзенка расказала ў TikTok, што яе вяселле абышлося ў крыху больш за 19 тысяч долараў за два дні. Гісторыя адразу выклікала бурнае абмеркаванне: адны каментатары пісалі, што маладыя ўсё правільна зрабілі і арганізавалі сабе свята мары, іншыя казалі, што гэта дарма выдаткаваныя грошы і можна было на гэтую суму злётаць адпачыць ці ўнесці першы ўзнос на кватэру. Відэа набрала больш за 600 каментароў.

Асноўны дзень вяселля, мяркуючы па відэа, маладыя адзначалі на адной з загарадных пляцовак для правядзення мерапрыемстваў. Дзяўчына скрупулёзна і вельмі падрабязна распісала ўсе выдаткі, уключна з падрыхтоўкай першага танца і аплатай паслуг ЗАГСа.

Першы дзень вяселля

Выдаткі першага дня ўключалі (у пераліку на долары):

  • Арэнда пляцоўкі — $ 1400
  • Піратэхніка і цяжкі дым — $ 1470
  • Дэкор — $ 2302
  • Банкет на 60 чалавек (кейтэрынг, фуршэт, садавіна, дзіцячыя пазіцыі) — $ 3335
  • Алкаголь і напоі на два дні — $ 1300
  • Кэндзі-бар — $ 150
  • Традыцыйны каравай — $ 6
  • Харчаванне падрадчыкаў — $ 125
  • Арганізатар і каардынатар — $ 700
  • Вядучы, дыджэй і абсталяванне — $ 1180
  • Даплата вядучаму за выязную цырымонію — $ 50
  • Інтэрв'ю з гасцямі для паказу на банкеце — $ 200
  • Відэа з VIP-пакетам — $ 800
  • Фатограф на ўвесь дзень — $ 700
  • ЗАГС — $ 28
  • Пярсцёнкі — $ 950
  • Вянчанне і ахвяраванне для касцёла — $ 115
  • Гатэль для ранішняй падрыхтоўкі і першай ночы — $ 160
  • Вясельны торт — $ 250
  • Букет нявесты і дублёр — $ 100, цагліна для жаніха, бо ён працуе будаўніком — $ 3
  • Арэнда кальянаў — $ 55
  • Палотны з фотаздымкамі маладых для бацькоў — $ 75
  • Навучанне вясельнаму танцу — $ 130
  • Запрашэнні — $ 20
  • Трансфер для гасцей — $ 220
  • Арэнда машыны для маладых (5 гадзін) — $ 75
  • Вобраз жаніха — $ 501
  • Вобраз нявесты — $ 2235

Другі дзень вяселля

На другі дзень маладыя знялі сядзібу з лазняй на суткі (14 спальных месцаў) — $ 500

Шашлык — $ 166

Разам: вяселле абышлося ў $ 19 301.

“Мой заробак за 150 гадоў". Гродзенка расказала ў TikTok, колькі патраціла на вяселле 
Вяселле гродзенкі. Фота: скрыншот з відэа.

Адкуль грошы?

У каментарыях карыстальнікі адразу спыталі, адкуль такія грошы і ці акупілася вяселле.

Дзяўчына адказала, што грошы яны з мужам збіралі больш за год. Яна працавала на дзвюх работах, але ўклала ў вяселле ад сябе па мінімуме. А вось мужу давялося «не вылазіць з вахтаў».

Фуршэт і алкаголь маладым людзям дапамаглі аплаціць бацькі.

На пытанне, ці акупілася вяселле, дзяўчына адказала: «Так, ва ўсіх сэнсах».

Таксама, адказваючы на пытанні, гродзенка заўважыла, што «гэта быў усяго толькі адзін дзень, але ў ім было так шмат жыцця».

“Мой заробак за 150 гадоў". Гродзенка расказала ў TikTok, колькі патраціла на вяселле 
Салют. Фота: скрыншот з відэа

Падтрымка маладых

У каментарах многія падтрымалі гродзенцаў.

«Малайцы, гэта памяць на ўсё жыццё, грошы гэта нажыўное, заробіце і на першы ўнёсак, і на ўсе хацелкі! Доўгага вам дружнага, кахаючага і самага шчаслівага жыцця!» — напісала адна з каментатарак.

«Шчасця маладым. Рада, што вы можаце сабе гэта дазволіць, спадзяюся, што вяселле гулялі з задавальненнем», — напісала яшчэ адна дзяўчына.

«Хто б што ні пісаў, але большасць дзяўчат мараць пра такое вяселле (проста не ўсім хапае фінансаў)», — напісала адна з каментатарак.

«Малайцы, галоўнае, каб былі шчаслівыя. Вяселле вельмі пяшчотнае», — пахваліла адна з карыстальніц.

“Мой заробак за 150 гадоў". Гродзенка расказала ў TikTok, колькі патраціла на вяселле 
Упрыгажэнні на вяселлі гродзенкі. Фота: скрыншот з відэа

Крытыка выдаткаў

Але былі і тыя карыстальнікі, якія не ўхвалілі такую трату грошай.

«За гэтыя грошы маглі пяць гадоў у адпачынак лятаць з камфортам», — напісаў адзін карыстальнік.

«Сэнсу ўвогуле няма, можна было распісацца і ўдваіх адзначыць, і рвануць у кругасветнае на лайнеры, вось гэта б запомнілася», — напісаў іншы каментатар.

«Без толку патрачаныя грошы. Кошт аднапакаёвай кватэры ў Лідзе», — напісаў яшчэ адзін з карыстальнікаў.

«Мой заробак за 150 гадоў», — ці то жартам, ці то ўсур'ёз напісаў яшчэ адзін каментатар.