Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Беларуска паўтара года не можа ўладкавацца на працу

Жыхарка Гродзенскай вобласці Жанна паўтара года не можа ўладкавацца на працу. Беларуска мяркуе, што прычына — у негатыўнай характарыстыцы, якую склалі на мінулай працы. Пад апекай Жанны — сямігадовае дзіця, якое перанесла аперацыю па ўстаноўцы слыхавога імпланта. Беларуска запісала зварот да Лукашэнкі.

Жанна працавала дзяржслужачай, у яе ёсць вышэйшая юрыдычная адукацыя. У лютым 2024 года беларуска звольнілася, як яна сцвярджае, з-за прадузятых адносін старшыні райвыканкама. Агучваць прычыну Жанна не хоча.

З таго моманту жанчына пачала шукаць працу. Але ўладкавацца не атрымлівалася — беларуска лічыць, што справа ў «неаб'ектыўнай» характарыстыцы. У студзені 2025 года Жанна звярнулася да кіраўніка Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай — характарыстыку перапісалі.

Але працу знайсці так і не ўдалося — беларусцы адмаўляюць у працаўладкаванні па накіраванню службы занятасці. Жанна мяркуе, што за гэтым стаіць яе былы начальнік. «Нехта працягвае кіраваць маім жыццём. Ён жа як бы працуе — што яму да мяне і майго дзіцяці. Праўда, Дзмітрый Іванавіч?» — каментуе сітуацыю Жанна.

Беларуска дадае, што пад яе апекай знаходзіцца сямігадовае дзіця з парушэннямі маўленчага і слыхавога апаратаў. У 2021 годзе дзяўчынка перанесла аперацыю па ўстаноўцы слыхавога імпланта. Жанна лечыць і выхоўвае дзіця ў адзіночку.

Беларуска спадзяецца, што яе зварот убачыць Лукашэнка ці людзі, гатовыя яе працаўладкаваць. «Мой прыклад не адзіны, колькі іх падобных. Мне вельмі патрэбна праца, мне трэба жыць і лячыць хворае дзіця. Я спадзяюся, што ў хуткім часе ў мяне будзе праца», — рэзюміруе Жанна.

Чытайце таксама: У Гродне не хапае нават прыбіральшчыкаў - адкрыты 400 працоўных месцаў