Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На "Гродна Азот" ёсць праблемы з пажарнай сігналізацыяй

На «Гродна Азот» усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя — у параўнанні з першым кварталам мінулага года. Прычына — недастатковая надзейнасць датчыкаў пажарных апавяшчальнікаў і недагляд персаналу. Усе вінаватыя прыцягнутыя да адказнасці, паведамляюць на прадпрыемстве.

На заводзе плануюць зніжаць колькасць спрацоўванняў. Будуць па-іншаму прэміраваць супрацоўнікаў.

Затое ў параўнанні з першым кварталам мінулага года не было пазапланавых прыпынкаў, звязаных з няпоўнай загрузкай магутнасцяў. Стала ў два разы менш няштатных сітуацый. У тых, якія адбыліся, не было віны персаналу.

У 1 квартале 2025 года знайшлі і ліквідавалі шэраг парушэнняў у бяспецы.

«Разам з тым праблемным месцам застаецца якаснае вядзенне дакументацыі, культура вытворчасці, захаванне выканальніцкай дысцыпліны. З адказным персаналам па кожным факце парушэнняў праведзена прафілактычная праца, спецыялістам цэхаў указана на недастатковы ўзровень кантролю за працай падначаленага персаналу, да асоб, якія дапусцілі парушэнні, ужытыя меры дысцыплінарнага і матэрыяльнага характару», — пішуць на прадпрыемстве.

Чытайце таксама: Азотаўцам пагражаюць звальненнем за пранесеныя на завод тэлефоны