Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Палац Чацвярцінскіх у Гродне абнавілі, але без рэканструкцыі

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы ўласнік абмежаваўся капрамонтам будынка — поўнавартаснай рэканструкцыі не адбылося.

Першапачатковы выгляд будынку не сталі вяртаць, каб не ўваходзіць у масу даследванняў і узгадненняў, піша канал Urban Hrodna. Тым не менш, будынак уратаваны ад разбурэння.

На момант пачатку працаў у падвалах было поўна вады, якая ўзялася невядома адкуль і якую давялося прыбіраць — гэта ўскладніла ўсе працы, тлумачаць у канале.

На будынку засталіся савецкага часу атыкі. Шлемападобныя купалы, якія былі раней, і колішнюю балюстраду аднаўляць не сталі. Часткі фасада пафарбавалі ў розныя колеры.

Палац Чацвярцінскіх у другой палове XIX ст. Мастак Н. Орда.
Палац Чацвярцінскіх (былая медычная акадэмія) у другой палове XIX ст. Мастак Напалеон Орда. Крыніца: Wikimedia Commons
Палац Чацвярцінскіх (былая медычная акадэмія) у XIX ст. Крыніца: Wikimedia Commons
Палац Чацвярцінскіх (былая медычная акадэмія) у XIX ст. Крыніца: Wikimedia Commons
Медыцынская акадэмія ў Гродне. Крыніца: канал "Спадчына"
Медыцынская акадэмія ў Гродне. Крыніца: канал «Спадчына»

Што яшчэ там збіраліся зрабіць

Будынак 1775—1781 гадоў быў узведзены для медычнай акадэміі Тызенгаўза і быў часткай Гарадніцы. Там месціўся палац Святаполк-Чацвярцінскіх, пазней — розныя арганізацыі і нават арэнднае жытло. Пасля Другой сусветнай там знаходзілася вайсковая камендатура.

З 2014 года будынак пуставаў. З 2016 года горад рабіў шматлікія спробы яго прадаць. Нарэшце ў траўні 2020 года палац купіў уласнік гродзенскага парку атракцыёнаў за 1,69 млн руб. Праз год, у час распрацоўкі праекта для гістарычнага будынка і тэрыторыі вакол яго, новы ўласнік казаў, што плануе аднавіць камендатуру такой, які ён быў. Пры гэтым ён адзначаў, што працэс узгаднення займае шмат часу: «Колер даху мы ўзгаднялі два месяцы». Каля палаца планавалі ўзвесці аранжарэю і ўладкаваць грамадскую прастору, прыбраўшы плот паміж палацам і паркам Жылібера.