Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Былыя яслі на Васілька, 5 перабудуюць ў жылы дом

Былыя яслі па вуліцы Васілька, 5 (суседні будынак з літоўскім консульствам) вырашылі ператварыць у шматкватэрны жылы дом. Там павялічаць плошчу забудовы і колькасць паверхаў.

Будынак падключаць да электразабеспячэння, водаправоду, каналізацыі і ацяплення. Альтэрнатывай можа быць уладкаванне міні-кацельні на біямасе. На прылеглай тэрыторыі абсталююць дарожкі і азеляненне. Дрэвы і хмызнякі каля будынка паспрабуюць захаваць, а ў выпадку іх выдалення арганізуюць кампенсацыйныя пасадкі. Уладкаванне новых парковачных месцаў праект не прадугледжвае.

Сам будынак, узведзены ў 1911 годзе, не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, але знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна».

Правядуць грамадскія абмеркаванні

Праграму правядзення ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) рэканструкцыі будынка ясляў па вул. Міхася Васілька, 5 пад шматкватэрны малапавярховы жылы дом апублікаваў Гродзенскі гарвыканкам.

Справаздачу аб АУНА падрыхтуюць у сакавіку-красавіку, а самі грамадскія абмеркаванні пройдуць у красавіку-траўні 2025 года. Сход па абмеркаванні справаздачы аб АУНА правядуць у траўні-чэрвені, а ў чэрвені-ліпені збіраюцца прыняць рашэнне аб планаванай дзейнасці.

Рамонт у будынку ўжо пачыналі

Па розных дадзеных, раней у больш чым стагадовым будынку на Васілька, 5 была яўрэйская малітоўная школа, або дом, які належаў памешчыку Кандратовічу. З 1950 года быў дзіцячы яслі-сад № 1. У 2018 годзе двухпавярховы асноўны будынак службовыя пабудовы савецкага часу і тэрыторыю ў 25 сотак у 2018 годзе горад аддаў праваслаўнай царкве ў безаплатнае карыстанне. Будынак пачалі рыхтаваць пад сацыяльны цэнтр «Васількі» і пякарню «Пчала». Там людзі з інваліднасцю змаглі б рабіць крафтавы хлеб для гродзенцаў і прасфоры для цэркваў. У асноўным будынку збіраліся надбудаваць мансардны паверх. З 2021 года старонкі праектаў у сацсетцы перасталі абнаўляцца.

Будынак выстаўлены на продаж у кастрычніку 2023 года за 914 669,12 руб. ($ 277,5 тыс.). Пазней ён патаннеў на 20%.

Зараз заказчык планаваных работ — ТАА «СпектрІнвестГрупп». Кампанія займаецца здачай у наём уласнай і арандаванай нерухомай маёмасці.