Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Плюсы і мінусы Гродна: меркаванне айцішніцы пра жыццё ў горадзе

У Гродне ўсё лепш, чым у іншых гарадах, лічыць бізнес-аналітык Святлана. Але пры гэтым тут не хапае сучаснай публічнай бібліятэкі з каворкінгам, выстаў, зон адпачынку і нармальнага рамонту дарог. Пра тое, чаго не хапае беларускім гарадам, devby.io спытаў беларусаў.

Плюсы Гродна

Іншы менталітэт. Гродна знаходзіцца побач з Еўрасаюзам, таму менталітэт жыхароў у рэгіёне адрозніваецца ад іншых частак краіны. Падобны менталітэт можна сустрэць у жыхароў Брэста. Гэта цяжка апісаць словамі, але лёгка адчуць, лічыць Святлана. Пры стасунках з жыхарамі Гомеля, Магілёва і Віцебска яна заўважае, што погляды на «нармальнасць» у іх і гродзенцаў адрозніваюцца.

Вышэйшы ўзровень дастатку. У Гродне людзі больш актыўна шукаюць магчымасці для заробку.

Кампактны і атмасферны. Гродна больш камфортны для жыцця дзякуючы сваёй кампактнасці, цікавай атмасферы і аўтэнтычнасці. У адрозненне ад яго, Мінск з яго шырокімі праспектамі і адкрытымі прасторамі здаецца дзяўчыне менш утульным.

Мінусы Гродна

Няма сучаснай бібліятэкі. Жыхарам Гродна не хапае сучаснай публічнай бібліятэкі з кніжным фондам, які б пастаянна абнаўляўся, каворкінгамі і кафэ.

Не хапае культурных мерапрыемстваў. У горадзе адчуваецца дэфіцыт культурных мерапрыемстваў - канцэртаў, балетаў, выстаў з экспазіцыямі, якія рэгулярна змяняюцца. Музеі горада можна абыйсці за кароткі час, і далёка не ўсе з іх цікавыя. Тым не менш новыя месцы з’яўляюцца. Дзяўчына раіць наведаць нядаўна адкрыты Стары замак.

Шашлык на галоўнай плошчы. У Гродне шмат устаноў грамадскага харчавання, сярод якіх ёсць сапраўды добрыя і папулярныя месцы. Але размяшчэнне шашлычных на галоўнай плошчы выклікае негатыўныя эмоцыі: нягледзячы на іх запатрабаванасць і прыбытак, гэта псуе знешні выгляд горада. У дзяўчыны «сэрца абліваецца крывёю кожны раз», калі яна гэта бачыць.

Няма інтэрактыўных музеяў і адукацыйных цэнтраў. Гродна мог бы ўпрыгожыць інтэрактыўны навуковы музей, падобны да барселонскай CosmoCaixa або варшаўскага Цэнтра навукі Каперніка. Такі праект стаў бы спалучэннем навучання і забавы для людзей усіх узростаў.

Якасць дарог і транспартная інфраструктура. Стан дарог у Гродне далёкі ад добрага. Рамонт робяць па прынцыпе «Зімой залатаем гэтую яму, пажадана ў снег або дождж», адзначае айцішніца. Сітуацыю палепшылі нядаўна пабудаваныя аб’язныя дарогі. Навігацыя ў горадзе працуе спраўна, праблем з «Яндэкс.Картамі» няма.

Мала паркаў і зонаў адпачынку. У Гродне не хапае паркаў з развітой інфраструктурай. Зараз іх выбар абмежаваны паркам Жылібера і Пышкамі, якія нельга назваць прыкладамі добраўпарадкаваных зон адпачынку. Таксама мала чыстых вадаёмаў.

Неразвітая дастаўка, няма карыснага харчавання. Гродна мае патрэбу ў развіцці дастаўкі прадуктаў ці гатовых карысных рацыёнаў. Фастфуду шмат, але купіць нешта простае і здаровае для абеду досыць складана.

Чытайце таксама: