Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Польскія візы для беларусаў у 2025 годзе падаражэюць

Консульскі збор за польскую нацыянальную візу тыпа D павялічыцца з € 35 да € 60 еўра. Змяненні ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025.

Рашэнне аб павышэнні консульскага збору прыняло МЗС Польшчы. Адпаведную пастанову падпісаў глава МЗС Радослаў Сікорскі. Падвышаны збор увялі да канца 2025 года.

Пры гэтым ад аплаты консульскага збору ўсё яшчэ вызваляюцца людзі, якія атрымліваюць нацыянальную гуманітарную візу, візу па Карце паляка, непаўналетнія, а таксама беларусы маладзейшыя за 25 гадоў, якія наведваюць у Польшчы адукацыйныя або культурныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамерцыйнымі арганізацыямі.