Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Кватэры з тэрасамі з'явяцца ў новых дамах на Фолюшы ў Гродне

Тэрасы з’явяцца ў аднаго з дамоў, які будуецца на тэрыторыі былога ваеннага гарадка на Фолюшы. У жыхароў гэтых кватэр даліна Ласасянкі будзе ў крокавай даступнасці. «Гроднажылбуд» плануе здаць дом ужо ў наступным годзе.

У колькі абыдзецца кватэра з тэрасай

Тэрасы плошчай ад 12 да 18 кв.м. прадугледжаны толькі для кватэр, якія знаходзяцца на першым паверсе. Дом размесцяць на заходняй мяжы мікрараёна, так што ў жыхароў даліна Ласасянкі будзе ў крокавай даступнасці. Плануецца, што дом здадуць да канца 2025 года.

Забудоўшчык ужо агучыў папярэднія цэны кватэр у доме. Так еўра-студыя плошчай 42 кв.м., з тэрасай у 18 кв.м., абыдзецца ў 119 тыс. руб. Двухпакаёвыя кватэры плошчай ад 66 да 70 кв. і з тэрасай у 12,5 кв.м. каштуюць ад 180 да 190 тыс. руб. Трохпакаёвая кватэра ў 100 кв. і з тэрасай у 12,5 кв.м. абыдзецца ў 266 тыс. руб.

Якім будзе новы мікрараён на Фолюшы

Плануецца, што ў новым мікрараёне з’явіцца 17 шматпавярховікаў для каля 5 тыс. жыхароў. На дваровых тэрыторыях, па магчымасці, максімальна выключаць наяўнасць аўтамабіляў. Цэнтральную алею плануюць азеляніць, таксама там размесцяць малыя архітэктурныя формы, пляцоўкі адпачынку, дзіцячыя зоны і спартыўныя пляцоўкі.

Чытайце таксама: Якую інфраструктуру плануюць стварыць у новым мікрараёне на Фолюшы

Дзе папулярныя кватэры з тэрасамі

Усё часцей тэрасы з’яўляюцца ў новых мінскіх жылых комплексах. Напрыклад, такія кватэры ёсць і ў мікрараёне «Мінск-Міра», будаўніцтва якога пачалося яшчэ ў 2015 годзе. Плошча тэрасы ў жылым комплексе складае 20 кв.м., а трапіць туды можна адразу з двух пакояў.

Ёсць тэрасы і ў прэміяльным раёне «Новая Баравая». Летась за такую кватэру прасілі $ 90 тыс.

У Польшчы такія кватэры называюцца «z ogródkiem». Жыхары выкарыстоўваюць тэрасы для сустрэч з сябрамі - напрыклад, гатуюць там барбекю і выстаўляюць садовыя крэслы і столікі. Часам тэрасу прыстасоўваюць пад дзяцей, усталёўваючы там арэлі і горкі.