Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы з натуральнага дрэва, а па ўсёй даўжыні калідора сцены зроблены люстранымі.

Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе цаглянага дома 1965 пабудовы. У кватэры зроблены касметычны рамонт, у вокнах шклопакеты. На падлогах — лінолеўм. Сама кватэра вытрымана ў карычнева-бэжавых адценнях, драўлянымі элементамі аздоблены дзвярныя праёмы і ўваходная прастора.

У зале акрамя электракаміна ёсць вялікі акварыум, а яшчэ — калекцыя рэпрадукцый на сценах. На кухні на сценах вісяць калекцыйныя сувенірныя сподачкі. Санвузел сумешчаны, там устаноўлена ванная.

Агульная плошча кватэры складае 54,5 кв.м., з іх 33,7 кв.м. — жылыя. Вышыня столяў — 2,5 м. У кватэры ёсць лоджыя, а на кухні плошчай 5,8 кв.м. устаноўлена газавая калонка.

Кватэра знаходзіцца па адрасе Савецкіх Пагранічнікаў, 55 — у доме з універсамам «Кастрычніцкі». Побач знаходзіцца цэнтральная паліклініка, філармонія, новы ЖК «Купальскі», набярэжная Нёмана і Стары мост. Прадавец у аб’яве адзначае спакойных суседзяў і ўтульны двор.

Цана — $ 40 000.

Чытайце таксама: