Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гандлёвы комплекс Пінскдрэў у Гродна адкрыюць у будынках пачатку XX ст.

Комплекс узводзяць на месцы былога ваеннага гарадка. Старыя будынкі плануюць захаваць, скамбінаваўшы сучасныя архітэктурныя рашэнні з традыцыйнай цаглянай кладкай пачатку ХХ стагоддзя. Рэндар праекта з’явіўся на сайце архітэктурнага бюро «ВКЛ-праект».

Застанецца цагляная кладка і з’явяцца шкляныя прыбудовы

Будаўніцтва вядзецца побач з ГЦ «Карона» на праспекце Янкі Купалы. Там з’явіцца склад і гандлёвая кропка мэблевай кампаніі «Пінскдрэў». Комплекс зойме плошчу ў 11,5 тыс. «квадратаў».

Частку складоў, пабудаваных на пачатку ХХ стагоддзя, плануюць захаваць. Згодна з рэндарам, іх плошчу пашыраць праз прыбудовы са шкла і металу. Але арыгінальная цагляная кладка застанецца.

Побач з новым комплексам з’явіцца паркоўка. Будаўніцтва плануюць завяршыць сёлета.

Частку казармаў раней знеслі

Новы аб’ект «Пінскдрэва» ўзводзяць на тэрыторыі былога ваеннага гарадка. Там захавалася некалькі будынкаў старых складоў, у якіх за апошнія гады былі розныя арандатары. Да 2013 года існаваў таксама адметны сваёй архітэктурай будынак казармаў, але яго знеслі ў час будаўніцтва ГЦ «Карона».