Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У цэнтры Гродна з’явілася новая фотазона - кавальскі дворык

Мантаж фотазоны завяршылі ў дворыку на Маркса, 11. Яшчэ год таму там устанавілі фігуркі каваля і яго памочніка, а напярэдадні сёлетняга Дня горада дадалі драўляных жывёл: коняў, сабаку і ката. Застаўся апошні этап работы над інсталяцыяй — яе мастацкае афармленне, паведамляе «Вячэрні Гродна».

Можна зрабіць фота вярхом на кані

Фотазона ўяўляе кавальскі двор у мініяцюры. Акрамя драўляных фігур тут ёсць цагляная печ, а сцяна ўпрыгожана кавальскімі вырабамі.

Інсталяцыя інтэрактыўная — на аднаго з конікаў можна забірацца, каб зрабіць фотаздымак, а для зручнасці ўсталявалі спецыяльную прыступку.

Далейшым афармленнем і роспісам фігур будуць займацца гродзенскія мастакі.

Для прыгожага здымку прыйдзецца падбіраць ракурс — усё з-за смеццевых бакаў

Побач з фотазонай знаходзіцца самы вялікі мурал у Гродне, які прысвечаны гісторыі горада. Але ёсць нюанс. Каб пабачыць і сфатаграфаваць мурал і інсталяцыю разам, трэба адысці далей. І тады можна ўперціся ў смеццевыя бакі, што стаяць побач.

Летась, адразу пасля адкрыцця мурала, супраць яго выказаліся шэраг беларускіх прапагандыстаў. Мурал захавалі, але праз некалькі месяцаў перамалявалі постаць святога Губерта — яго «паднялі з кален».