Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Будаўніцтва мікрараёну "Вясенні" ў Гродне пачалося

У раёне вуліц Вясенняй і Каліноўскага будуецца новы мікрараён — там з’явіцца амаль 2000 кватэр. Зараз да будаўнічай пляцоўкі падвялі часовую дарогу і ўстанавілі вежавы кран. Будаўнічыя ўжо прыступілі да ўзвядзення першага дому.

Амаль 1900 кватэр і двары без машын

Рэалізацыя праекту пачалася ўлетку 2024 года. У чэрвені на пляцоўцы з’явіўся будаўнічы гарадок, напрыканцы жніўня заклалі аснову для аднаго з дамоў. У верасні на будпляцоўцы ўжо з’явіўся вежавы кран і дарога для працоўнага транспарту, адзначае NewGrodno.by.

На ўчастку плошчай 35 гектараў планіруюць узвесці амаль 1900 кватэр у 5−9-павярховых панэльках і маналітных 19-павярховых «свечках».

Адной з канцэпцый мікрараёну стане «двор без машын» — паркоўкі вынясуць за перыметр двароў, а на прыдамавой тэрыторыі абсталююць дзіцячыя і гульнявыя пляцоўкі.

Для будучага мікрараёну знясуць прыватны сектар

У асноўным дамы пабудуюць на пустцы, але пад частку раёна плануюць знесці прыватныя дамы.

Пра будучы знос жыхарам паведамілі яшчэ ў 2021 годзе, але многія да апошняга не хочуць пераязджаць. Уласнікам дамоў пад знос паабяцалі кватэры з аздабленнем у першым жа пабудаваным шматпавярховіку. Калі такі варыянт не падыдзе, людзі могуць выбраць кватэру ў іншым мікрараёне Гродна ці горадзе, дзе «Гроднажылбуд» будуе дамы, а таксама забраць кампенсацыю ўрону грашыма.