Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Тры чалавекі патанулі ў Гродзенскай вобласці за выхадныя

У выхадныя з 20 па 21 ліпеня ў Гродзенскай вобласці патанулі тры чалавекі. Гэта адбылося ў Гродзенскім і Слонімскім раёнах, а таксама на возеры «Юбілейнае» у Гродне, паведаміла Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Тры чалавекі патанулі ў Гродзенскай вобласці за выхадныя: статыстыка смерцяў на вадзе пагоршылася
Возера «Юбілейнае» у Гродне. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

У Гродзенскім раёне ў рацэ побач з вёскай Чэхаўшчызна ў пяць раніцы 20 ліпеня патануў 19-гадовы хлопец. Ён прыехаў туды з кампаніяй на адпачынак. Яго цела знайшлі на глыбіні трох метраў.

Вечарам 20 ліпеня 43-гадовы жыхар Гродна, які адпачываў з бацькамі, пачаў тануць на возеры «Юбілейнае». З вады яго выцягнуў бацька і заклікаў на дапамогу супрацоўнікаў ТВВОД (Таварыства выратавання на водах). Яны праводзілі рэанімацыйныя дзеянні да прыезду хуткай дапамогі. Гродзенца шпіталізавалі ў цяжнім стане, ён памёр наступнай раніцай.

Раніцай 21 ліпеня слонімскія ратавальнікі вынялі з вады цела хлопца, які аступіўся і ўпаў у раку Іса побач з вёскай Ваўчуны. Сябра, разам з якім адпачываў загінулы, спрабаваў дапамагчы, але не даў рады.

У Зэльве выратавалі чалавека ў двух кіламетрах ад берага

Вечарам 20 ліпеня ратавальнікі дапамаглі 48-гадому мужчыну на Зэльвенскім вадасховішчы. Мужчына выпаў з маторнага чоўна за два кіламетры ад берага. Ратаваць яго скочыў яго 12-гадовы сын. Супрацоўнікі ТВВОД выцягнулі абодвух з вады. Медычная дапамога выратаваным не спатрэбілася.

Пачалі тануць часцей, чым летась

З пачатку 2024 года ў Гродзенскай вобласці патанулі 25 чалавек. З іх за першае паўгоддзе — у перыяд са студзеня па чэрвень — 17 чалавек. За аналагічны перыяд 2023 года такіх выпадкаў было 10.

Сёлета супрацоўнікі ТВВОД выратавалі 15 чалавек, сем з іх — дзеці.

Пракуратура: не хапае бяспечных месцаў для купання

У пракуратуры Гродзенскай вобласці лічаць, што адзін з фактараў смерці людзей на вадзе — адсутнасць неабходнай колькасці добраўпарадкаваных месцаў масавага адпачынку каля вады, дзе былі б ратавальныя станцыі і пасты. Абласная пракуратура з гэтай нагоды накіравала прадпісанні і прадстаўленні ў аблвыканкам, раённыя выканкамы і арганізацыі ЖКГ.

Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскай вобласці 2024