Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На вуліцы Томіна абнаўляюць дзіцячую пляцоўку пасля звароту

На вуліцы Томіна абнаўляюць двор. Мясцовыя жыхары напісалі калектыўны зварот, у якім патрабавалі арганізаваць дзіцячую пляцоўку, паведаміў «Гродна Плюс».

На вуліцы Томіна пачалі абнаўляць дзіцячую пляцоўку пасля звароту грамадзян
Вуліца Томіна, 18. Крыніца: «ЯндексКарты»

Што плануюць зрабіць?

На дзіцячай пляцоўцы, побач з дамамі № 18 і № 18А, плануюць прывесці да ладу баскетбольную пляцоўку. Яе заасфальтуюць, абновяць лаву, баскетбольныя шчыткі і агароджу. Таксама на пляцоўцы ўсталююць новую пясочніцу, арэлі і горку.

Грошы на аднаўленне пляцоўкі выдаткуе «Гродна Азот», якому належыць інтэрнат на вуліцы Томіна, 18, а працы правядзе «Рамбудаўтадар». Скончыць працы плануюць у ліпені 2024 года.

Дзіцячая пляцоўка на вуліцы Томіна, 18. Крыніца: Telegram-канал «Гродно Плюс»

На вуліцы Магістральнай чыноўнікі прыслухаліся да грамадзян

Петыцыі, звароты і грамадскія абмеркаванні - рэальны спосаб паўплываць на развіццё горада. Напрыклад, у ліпені 2024 года стала вядома, што на вуліцы Магістральнай замест малапавярховай забудовы і дзіцячага садка хацелі будаваць дом на 10 паверхаў. Але гродзенцы выказаліся супраць і праект не прайшоў грамадскія абмеркаванні. У выніку ад праекта адмовіліся, а яго распрацоўшчыку — «Гроднажылбуд» — трэба прапрацаваць новыя варыянты развіцця квартала з улікам меркавання грамадзян.

Чытайце таксама: Пяць слоў, якія вырашылі лёс, або чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, каб захаваць Гродна