Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Бізнесмен Віктар Рукша ў Гродне выйшаў на волю

Былы ўладальнік крамы «АвтоЗапчасти» Віктар Рукша ў Гродне выйшаў з СІЗА некалькі дзён таму. Пра гэта Hrodna.life паведаміла дасведчаная крыніца. Рукшу пачалі пераследаваць пасля таго, як ён паскардзіўся ў 2020 годзе на сілавікоў.

Выхад Віктара на волю не звязаны з вызваленнем палітвязняў у Беларусі - ён не быў ім прызнаны.

Пакуль невядома, ці спынілі крымінальную справу супраць Віктара ці асудзілі яго і залічылі тэрмін утрымання пад вартай. Вядома, што бізнес Рукшы «знішчылі». У траўні фірму-ўладальніка крамы аўтазапчастак праз суд прызналі банкрутам.

Разбіральніцтва па справе Віктара Рукшы пачалося падчас пратэстаў 2020 года. Тады Віктар паскардзіўся на сілавікоў, якія ўварваліся да яго ў краму і затрымалі ў тым ліку яго супрацоўнікаў. Дэпартамент фінансавых расследаванняў заявіў аб нявыплаце падаткаў у 525 тысяч рублёў ($ 203 693) і яшчэ 12 тысяч ($ 4655) — з заробкаў у канвертах. Віктар судзіўся спачатку з эканамічным судом Гродзенскай вобласці ў надзеі адмяніць акты ДФР. Пазней справа стала «крыміналкай» і перайшла ў суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Віктара ўзялі пад варту з лютага 2022 года.

Паводле арт. 243 ч. 2 КК «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021)» і арт.424 ч. 3 КК «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» ў траўні 2023 года яго асудзілі на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пасля апеляцыі ў ліпені 2023 года справа зноў з’явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў — верагодна, яе пачалі пераглядаць.

Чытайце таксама: Паскардзіўся на сілавікоў - атрымаў крымінальную справу. Уладальнік крамы «АвтоЗапчасти» у Гродне павінен у бюджэт $ 200 000 і паўгода судзіцца з УДФР