У Доме рыбака на вуліцы Замкавай, 10 адкрыюць кальянны бар Maldiva. Гэта адбудзецца 19 ліпеня 2024 года ў 18:30. Яго ўладальнікам будзе Гродзенская тытунёвая фабрыка. Пра гэтага стала вядома са спіса вакансій, які апублікавала гродзенская «табачка».
Кальян-бар будзе размяшчацца на другім паверсе будынка. Там ужо размяшчаецца кавярня «Крепкий белый», а таксама нэабістро Boboli.
UPD. Асноўны напрамак працы ўстановы — кальяны, ежа і музыка. Некаторыя карыстальнікі Instagram заўважылі ў каментарах, што па гэтым адрасе ўжо праце нэабістро Boboli, якое «па-за канкурэнцыяй». На гэта ўладальнікі Maldiva адказалі, што прыкладуць «максімум высілкаў, каб яны змянілі сваё меркаванне».
Але бачна, што ў новай установы ў старонцы ў Instagram няма звыклага зручнага афармлення: меню, захаваных сторыс, лакацыі, коштаў.
Каго шукаюць у новую ўстанову?
У Maldives адкрыта пяць вакансій, на якія шукаюць 14 чалавек:
- Адміністратар
Патрабуецца два чалавекі з вышэйшай адукацыяй і вопытам працы. Абяцаюць заробак 2061,84 рублі, а таксама сацыяльны пакет.
- Афіцыянт
Ва ўстанову шукаюць чатыры чалавекі на дзвюхзменную працу з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй і вопытам працы. За гэтую працу гатовыя заплаціць амаль 1400 рублёў, таксама гарантуюць сацыяльны пакет.
- Повар
Чатырох повараў шукаюць на кухню бара. Ад кандыдатаў патрабуюць прафесійна-тэхнічную адукацыю з вопытам працы поварам 4−5 разрадаў. Заробак і сацыяльны пакет абяцаюць такія ж, як і ў афіцыянтаў.
- Кальян-майстар
Таксама ва ўстановую патрабуецца два кальян-майстры з заробкам больш за 1500 рублёў. Кандыдаты павінны мець прафесіянальна-тэхнічную адукацыю, а таксама вопыт працы.
- Бармэн
Яшчэ ва ўстанову шукаюць двух бармэнаў з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй і вопытам працы. Заробак абяцаюць амаль 1400 рублёў і сацыяльны пакет. Рэжым працы дзвюхзменны.
Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне за паўгода, а якія закрыліся?
Чым яшчэ «няпрофільным» займаецца тытунёвая фабрыка?
Тытунёвая фабрыка «Нёман» вырабляе бытавыя маскі, перавозіць грузы, валодае гасцініцай «DRIVE-HOTEL», базай адпачынку «Привал», паляўнічай гаспадаркай і рыбалоўнай гаспадаркай у структуры аграэкатурыстычнага комплексу «Белый Лось».