Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Фестываль нацыянальных культур у Гродне - 2024: навінкі

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на Савецкай плошчы пройдзе ўрачысты канцэрт-адкрыццё. Сярод сёлетніх навінак фестывалю — дыскатэка вечарам першага дня і бібліялетнік з перакладной літаратурай ля дома-музея Элізы Ажэшкі.

Упершыню першы дзень фестывалю завершаць моладзевай дыскатэкай позна вечарам. Нумары для канцэрта выбірала спецыяльнае журы ў канцы 2023 года. Таксама іх пакажуць на другі дзень фестывалю на падворках дыяспар, расказала галоўная рэжысёрка фестывалю Вольга Багдановіч «Гродзенскай праўдзе».

Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць 35 нацыянальнасцей. Новыя ўдзельнікі на фестывалі - прадстаўнікі Аргенціны.

Новыя дрэвы на алеі Сяброўства ў Каложскім парку

Падчас фестывалю на алеі Сяброўства ў Каложскім парку пасадзяць сем новых экзотаў. Высадзяць дрэвы, прысвечаныя Аргентыне, Манголіі, Бураціі, Камеруну і Егіпту. Таксама ў фестывалі даўно не ўдзельнічалі нігерыйцы і пакістанцы, і дрэвы, прысвечаныя іх краінам, пасадзяць толькі сёлета.

Што будзе на беларускім падворку

Беларускі падворак будзе на плошчы Леніна. Там выступяць беларусы замежжа. Ужо падалі заяўкі нашыя землякі з Латвіі, Польшчы і Расіі (Калінінград, Томск).

У другі дзень на беларускім падворку пройдзе мясны фестываль. На ім будуць гульні, квэсты, розыгрыш латарэй і многае іншае. Абяцаюць адкрыццё з кароннай стравай. Адзін з арганізатараў - Гродзенскі мясакамбінат.

Бібліялетнік і рыс В’етнама

Новым для фестывалю стане бібліялетнік 8 чэрвеня. Яго арганізуюць у партнёрстве з абласной навуковай бібліятэкай імя Карскага і прысвецяць літаратуры розных народаў. Пляцоўка летніка будзе каля дома-музея Элізы Ажэшкі. Творы аўтараў розных нацыянальнасцей прадставяць у перакладзе. Спецыяльным госцем стане ўраджэнец Беларусі, заслужаны работнік культуры аўтаномнай рэспублікі Крым паэт Віталь Бартохаў.

У двары Новага замка прэзентуюць турыстычны патэнцыял Беларусі і самыя яркія славутасці. Пакажуць даведнікі, інтэрактыўныя праграмы, экскурсійныя туры.

У выставачнай зале адкрыюць выставу «Рыс і вобразы В’етнама» з чорна-белай фатаграфіяй.
Фота з фестываляў мінулых гадоў пакажуць у горадзе пад адкрытым небам.

200-годдзе Аўгустоўскага канала і фестывалі ў фестывалі

Трэці дзень фестывалю пройдзе 9 чэрвеня, у нядзелю. Яго правядуць на Аўгустоўскім канале ў раёне шлюза Дамброўка. Мерапрыемствы там пачнуцца бліжэй да гадзіны дня.

У праграме будзе фаер-шоу, флэшмоб у нацыянальных касцюмах, спаборніцтва лесарубаў, шоу барабаншчыкаў, выступленне танцавальных калектываў і шмат іншага. Будуць і фестывалі ў рамках фестывалю: фэст рыбнай лоўлі, гастранамічны і дзіцячы фестывалі. Абяцаюць шмат дзіцячых пляцовак і забаў нават для самых маленькіх.

Асобную пляцоўку прысвецяць Аўгустоўскаму каналу, якому сёлета спаўняецца 200 гадоў.

Плануецца таксама франтавы абед і канцэртная праграма з імправізаванай сцэнай на борце машыны — адсылкай да часу Другой сусветнай вайны.