У вёсцы Багушы Шчучынскага раёна знясуць будынак школы. Таксама зносу падлягае асфальт, які ляжыць там. Будаўнічыя адходы вывезуць, а землі – рэкультывуюць. Зараз выбіраюць падрадчыка на знос.  

Школу як невыкарыстоўваны аб’ект зносяць па рашэнні Шчучынскага райвыканкама. На знос выдаткуюць 170 000 рублёў. Работы правядуць з 14 кастрычніка па 30 лістапада 2026 года. Таксама выдаляць 68 дрэў і 610 кустоў.

Двухпавярховая цагляная школа была пабудавана ў 1974 годзе. Плошча будынка – 1200 кв. м. Участак каля школы – 2 га. Паводле даследавання, больш за 20% будаўнічых канструкцый былі ў непрацаздольным тэхнічным стане, што азначае, што будынак з’яўляецца аварыйна-небяспечным.

Улічваючы, што працяглы час будынак не працаваў як школа (верагодна, школу закрылі ў 2010 годзе), а рамонт патрабаваўся аб’ёмны, заказчыку рэкамендавалі дэмантаваць пабудову.

Яшчэ ў 2025 годзе аб’ект спрабавалі прадаць з аўкцыёну за адну базавую велічыню (тады — 42 рублі), але ён не адбыўся. У вёсцы Багушы ў 2019 годзе жылі 84 чалавек, у 2009 — 120.