Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Як на Радыёхвалі ў Гродне збіралі подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік «Радыёхвалі» ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць подпіс за Аляксандра Лукашэнку падчас выбараў 2020 года. Ягоны зварот быў у базе КДБ, якую выклалі ў сетку «Кіберпартызаны».

«…Хоць у нас і збіралі подпісы за Лукашэнку, але ў мяне не ўзялі (пашпарта не было) і нас ніхто не папярэджваў, так бы я ўзяў (мне сказалі дзве дзяўчыны, што без пашпарта нельга). Увогуле людзі на Радыёхвалі (Гродна) не змаглі паставіць подпісы за Лукашэнку, проста таму што не ведалі, што іх будуць збіраць, а калі даведаліся, то ўсе апынуліся без пашпарта, і подпісы не прынялі, так вось», — скардзіцца супрацоўнік.

Таксама ён адзначыў, што Фартах у Гродне збіралі подпісы за Віктара Бабарыку.

«Я падышоў да яго і спытаў: навошта ён гэта робіць (выказаў здагадку, што за 20р у дзень), ён не адказаў. Я адышоў на пару метраў, а затым вярнуўся і паклаў на стол 5руб і сказаў, што гэта за яго працу, ён пачаў аднеквацца, я пайшоў у кулінарыю, вяртаючыся, я паглядзеў на яго, ён размаўляў па тэлефоне, я яму памахаў усімі пальцамі (але з боку, магчыма, гэта было падобна на фак, хоць я і спрабаваў махаць усімі пальцамі. Не называйце маё імя, калі ласка, мяне звольняць і ўзненавідзяць, а то, можа, і чаго горай…», — непакоіцца мужчына.

Чытайце таксама: «Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ