Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ігумення Гаўрыіла з Гродна расказала пра дабрату Лукашэнкі

Да свята Раства вядучы СТБ Рыгор Азаронак з’ездзіў у Гродна ў жаночы манастыр, якім кіруе ігумення Гаўрыіла. Але размова ў яго сюжэце ішла зусім не пра свята Божага Нараджэння. Перадусім Азаронак і Гаўрыіла спаборнічалі ў нахвальванні Лукашэнкі і зневажанні з’ехаўшых беларусаў, а таксама ўкраінцаў, што бароняць сваю радзіму ад агрэсара.

«Калі б нашыя сябры, як я іх называю, якія хацелі звяршыць дзяржаўны пераварот […] сказалі б кіраўніку краіны: „Аляксандр Рыгоравіч, ну аступіліся, ну мы грэшныя людзі, […] прабачце нас, мы паддаліся на д’ябальскія хітрыкі“ — было б усё інакш. Яны б не страцілі радзіму, яны б не з’ехалі з радзімы, дзе іх карані, блізкія…», — кажа Гаўрыіла.

«Ганарлівасць — гэта адзін з сямі смяротных грахоў. Калі яны ў гэтым не пакаюцца — прамая дарога ў пекла. Але ж прэзідэнт, у яго літасцівае сэрца, ён прабачыць. Калі б прэзідэнт, Аляксандр Рыгоравіч наш, не дараваў бы тым, хто правініўся, то тады, напэўна, мала б людзей было на свабодзе», — працягвае настаяцельніца сваю думку.

Таксама Гаўрыіла расказвае ў перадачы пра «сусветны ўрад» і яго задачу «сутыкнуць паміж сабой праваслаўных», пра «адурманеных украінцаў», якія нібыта «пад наркатой» змагаюцца з расійскімі акупантамі,

«Беларусі ўдаецца захоўваць мір: малітвамі царквы, працай прэзідэнта», — падтрымлівае Гаўрыілу словамі Рыгор Азаронак. Тая ў адказ называе Аляксандра Лукашэнку «новым Аляксандрам Неўскім».

«Кожны бягун, як збег ад нас. Ты лепш вярніся, няхай з табой папрацуюць таварышы з міліцыі, сумленныя, парадачныя, цябе да парадку прывядуць. І ты зноў станеш тым, кім ты можа быў», — кажа Гаўрыіла бліжэй канца сюжэта.

Хто такая ігумення Гаўрыіла

Гаўрыіла (свецкае імя — Марыя Мікалаеўна Глухава) нарадзілася ў Саратаве, скончыла школу ў Жыровічах, вучылася ў Ленінградзе. У 1988 годзе прыняла манаства, працавала ў Іерусаліме і Маскве, з 1992 года кіруе жаночым Свята-Раства-Багародзіцкім манастыром у Гродне. Гаўрыіла вядомая сваімі пралукашэнкаўскімі і прарасійскімі поглядамі, нянавісцю да ўсяго заходняга і радыкальнымі ідэямі. Напрыклад, яна прапаноўвала забіраць у манастыр дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі правоў.

Ігумення Гаўрыіла асабліва праславілася восенню 2020 года. Спачатку яны назвала пратэстоўцаў «раз'юшаным статкам», а потым насіла торты ў падарунак гродзенскаму АМАПу і міліцыі. Пасля гэтага яе справы пайшлі ўгору: яе ўзнагародзілі ордэнам Францішка Скарыны, далі найвышэйшую жаночую ўзнагароду РПЦ і нават упісалі ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці.