Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ігумення Гаўрыіла створыць у жаночым манастыры прыют

У манастырах Беларускай праваслаўнай царквы будуць арганізоўваць прыюты для дзяцей. Першым такім манастыром будзе Гродзенскі Свята-Растава-Багародзічны жаночы манастыр, якім кіруе ігумення Гаўрыіла. Пра гэта паведаміў Telegram-канал «Гродненские сливы».

Ігумення Гаўрыіла хоча забіраць у манастыр дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі правоў
Наталля Качанава і Ігумення Гаўрыіла. Крыніца: sovrep.gov.by

Ідэю прывезлі з Расіі

Ствараць прыюты для дзяцей, чыіх бацькоў пазбавілі бацькоўскіх правоў, прапанавала старшыня Савета рэспублікі Наталля Качанава. Падобны прыют яна ўбачыла ў маскоўскім Пакроўскім манастыры, калі ездзіла туды са старшынёй расійскага Савета Федэрацыі Валянцінай Матвіенка.

«Матушка Феафанія нам паказала прытулак для дзяцей, чые бацькі пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. У Расіі дазволена пры манастырах ствараць прытулкі. У прыватнасці, у Пакроўскім манастыры ўжо досыць вялікі досвед працы з дзецьмі. Наступная сацыялізацыя выхаванцаў прытулку паказвае паспяховыя вынікі», — сказала Наталля Качанава.

качанава, прыюты
Наталля Качанава падчас паседжання. Крыніца: sovrep.gov.by

Прарасійская актывістка Бондарава падтрымала ідэю

«Хочацца, каб гэта аказалася тым, пра што думаю і на што спадзяюся: што ў краіне такі закрыюць усе гэтыя шэлтары, СОС-дзіцячыя вёскі і іншыя прытулкі і „пакоі, дружалюбныя падлеткам“, арганізаваныя НДА з замежным фінансаваннем і рэалізуюць у Беларусі Заходнюю неаліберальную павестку па сэксасвеце з 3 гадоў і павазе да вычварэнцаў і наркаманаў», — напісала актывістка Вольга Бондарава ў сваім Telegram-канале.