Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця выбрала з 15 намінантаў шасцярых, якія ўвайшлі ў кароткі спіс. Сярод іх – навуковец і літаратар з Гродна Сцяпан Стурэйка.
Кніга Стурэйкі «Пасажыры карабля Тэсея» стала апошняй, выдадзенай выдавецтвам “Янушкевіч” у Мінску ў 2022 годзе да таго, як выдавецтва было вымушана пераехаць у Польшчу ў адказ на хвалю рэпрэсій.
Шорт-ліст прэміі Гедройця 2023:
- Алег Дашкевіч, «З вышыні птушынага палёту»
- Сяргей Лескець, «Шэпт»
- Ганна Кандрацюк, «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы»
- Сцяпан Стурэйка, «Пасажыры карабля Тэсея»
- Іна Снарская, «Зачараваны скарб»
- Макс Шчур, «Там, дзе нас няма»

У кнізе «Пасажыры карабля Тэсея» сярод іншых апублікаваная аповесць “Разбуральнік” (“Разрушыцель”) – яе абмяркоўвалі ў нядаўнім выпуску падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі.
Чытайце таксама: Сцяпан Стурэйка — пра новую кнігу, гістарычную спадчыну і немагчымасць захаваць мару
Што такое прэмія Гедройця
Прэмія Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу на беларускай мове. Заснавальнікамі прэміі выступілі Амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут ў Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.



