Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне можна купіць паўдома на Палесціне

У Гродне прадаюць чатырохпакаёвую кватэру ў блакіраваным доме з зямельным участкам на вуліцы Калініна ў раёне Палесціна. Участак — на 3,5 сотак. Там ёсць гараж і хлеў, брукаванне пліткай, кусты, газоны і мангал для шашлыкоў. Да цэнтра горада ехаць сем хвілін на аўтамабілі, да Юбілейнага возера — столькі ж.

Кватэра знаходзіцца ў двухпавярховым блакаваным доме з мансардай. Плошча кватэры — 169, 4 кв.м. Дом пабудавалі ў 1970 годзе. Рэканструкцыю рабілі ў 2003 годзе.

У залі - стыльная мэбля белага колеру. Колеры ў інтэр'еры — карычневыя, бэжавыя, аранжавыя. З агульнага стылю выбіваецца леапардавая канапа. У прасторнай кухні адна са сцен пафарбаваная ў чорны колер. Пакоі ёсць і на мансардным паверсе. Сцены і столь у некаторых з іх выфарбаваныя ў белы колер, а дзесьці захавалі колер дрэва.

Матэрыял сцен — брус, блок, абліцоўванне цэглай. Ёсць цэнтральныя газазабеспячэнне, каналізацыя, халоднае водазабеспячэнне, уласнае газавае ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. У доме ёсць балкон і склеп.

Дом размешчаны ў ціхім месцы ў прыватным сектары. Побач — прыпынкі грамадскага транспарту, Томінскі лес. Крамы, дзіцячыя сады і школы не ў крокавай даступнасці, але і не вельмі далёка. Да возера Юбілейнага — шэсць хвілін на аўто.

Кошт — $ 97 000.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра з зонай адпачынку на даху, дзе можна смажыць шашлык і займацца спортам