Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Рамантуюць лютэранскую магілу-капліцу Русаў у Гродне

У Гродне адрамантуюць лютэранскую магілу-капліцу генерал-маёра Аляксандра Русаў. Гэтым разам там адновяць дэкаратыўныя разеткі і правядуць рэстаўрацыю тынкоўкі. Капліца — частка гісторыка-культурнай каштоўнасці воінскіх могілак на вул. Белуша.

На сценах капліцы адпластавалася тынкоўка, ёсць разбурэнні адмосткі і бетоннага аснавання. Таксама месцамі разбураны цагляны мур. Гэта выявіла пры абследаванні спецыяльная камісія.

Таму на аб’екце правядуць рамонт:

  • адрэстаўруюць цагляныя скляпенні сучаснымі матэрыяламі і высакаякаснай тынкоўкай,
  • усталююць бартавыя бетонныя камяні,
  • атынкуюць унутраныя паверхні сцен і столі,
  • зробяць газон,
  • адрамантуюць дэкаратыўныя разеткі,
  • адрамантуюць прыступкі і заладзяць выбоіны,
  • адрэстаўруюць тынкоўку вапнава-цэментавым растворам.
Магіла-капліца Русаў
Магіла-капліца Русаў. Фота з сайта дзяржзакупак

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў. Работы абыдуцца гарадскому бюджэту ў 26 248 рублёў. Па плане, работы правядуць з 4 верасня па 13 лістапада 2023 года. Да гэтага спрабавалі правесці яшчэ адну дзяржзакупку, але яна не адбылася.

Што ўжо зроблена?

Рамонтам ужо займаліся ў мінулым годзе: аднавілі дах, кладкавыя швы і вадасцёкавую сістэму. Зрабілі адмостку па перыметры капліцы, замянілі страчаныя цагліны на вуглавых карнізах, зашклілі захаваныя металічныя пераплёты вокнаў, адрэстаўравалі металічныя дзверы.

У планах было аднавіць страчаныя каменныя крыжы з ружовага граніту і дэкаратыўныя разеткі з пяшчаніку. Верагодна, разеткі зрабіць у рамках леташніх работ не паспелі. На рамонт выдзелілі грошы ў рамках дзяржпраграмы «Культура Беларусі».

У снежні мінулага года правялі дадатковыя працы.

Чаму пабудову важна захаваць?

Аляксандр Русаў - генерал-маёр, лютэранін, удзельнічаў у Крымскай вайне, кіраваў прыгнётам сялянскіх хваляванняў у Кіеўскай губерні. Быў прызначаны правадыром дваранства Гродзенскага павета. З 1892 года быў членам Гродзенскага павятовага аддзялення Літоўскага епархіяльнага вучэльнага савета.

Верагодна, менавіта ён дапамог гродзенскім лютэранам атрымаць участак па сучаснай вуліцы Белуша пад могілкі, якія з часам зрасліся з суседнімі воінскімі могілкамі. Там і быў пахаваны, над яго магілай узвялі капліцу. Пабудова перажыла савецкі час, калі знішчылі лютэранскую частку могілак, а на часткі пахаванняў збудавалі шматпавярхоўку. Таму, лічаць эксперты, яе важна захаваць.