Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Зняць еўра ў Беларусі робіцца праблемай

Зняць з рахунку наяўныя эўра ў Беларусі можа стаць праблемай. У бальшыні беларускіх банкаў прадаюць толькі купюры, якія здаюць іншыя кліенты. У некаторых банках можна замовіць буйную суму загадзя. Праблем з валютай няма толькі ў двух з банкаў, куды звярталася «Люстэрка».

«МТБанк»

Праблем з валютай не было. За суткі ў касе «МТБанка» можна зняць да 5000 еўра з карты ў еўра. Вялікія сумы трэба заказваць. Замову выканаюць на пяты працоўны дзень па карце, распавялі ў банку. Пры куплі менш за 5000 еўра можна абысціся без папярэдняй замовы.

«Тэхнабанк»

Прадаюць толькі еўра з абароту — валюту, якую здаюць іншыя кліенты. Папярэдне замовіць нельга. Вялікія сумы можна купіць у галоўным аддзяленні ў Мінску (Крапоткіна, 44).

«Белінвестбанк»

Наяўнасць валюты можна высветліць толькі пры асабістым звароце ў аддзяленне банка. Папярэдне замовіць нельга. Пры куплі валюты могуць запатрабаваць пашпарт.

«Беларусбанк»

Наяўнасць еўра для куплі раяць удакладняць у аддзяленнях банка. Замовіць грошы загадзя нельга.

«Белаграпрамбанк»

Рэкамендуюць звяртацца непасрэдна ў касы і там высветляць, ці ёсць у наяўнасці еўра.

«Белгазпрамбанк»

Рэкамендуюць звяртацца непасрэдна ў касы, каб даведацца, ці ёсць у наяўнасці патрэбная валюта.

«Альфа-Банк (Беларусь)»

У абменніках еўра ёсць у наяўнасці. Пры зняцці ад 1000 еўра раяць замовіць суму загадзя.

У чым прычына праблем

Праблемы з валютай еўра звязаны з санкцыямі супраць Беларусі, уведзенымі ў сакавіку 2022 года. З-за падтрымкі ўладамі нашай краіны расейскай агрэсіі ва Украіне Еўразвяз забараніў перадаваць Беларусі еўра. Такая ж забарона была ўведзена і ў дачыненні да Расіі.

Таксама ў сакавіку 2022 Літва абмежавала суму наяўных грошай у еўра, якую можна правозіць праз мяжу ў Беларусь і Расію. Зараз вывезці з сабой можна максімум € 60. Забарона на перавозку банкнот еўра фізічнымі асобамі, якія накіроўваюцца ў Беларусь або Расію, не прымяняецца толькі ў тым выпадку, калі гэта неабходна для асабістага выкарыстання ім або іх бліжэйшым сваякам, якія вандруюць з імі, удакладніла пазней літоўская мытня.

Праблемы з валютай выявіліся не адразу. У лістападзе 2022 года курс еўра пачаў расці, пасля трымаўся на стабільным узроўні. Ізноў расці ён пачаў летам 2023 — пасля мецяжу ў Расіі Яўгена Прыгожына і ПВК «Вагнер». Тады ж пачаў падаць расійскі рубель.

У чэрвені 2023 у Беларусі сталі заўважаць у звароце падробленыя банкноты ў 500 еўра.

Чытайце таксама: Якую валюту зараз прасцей абмяняць: новыя правілы беларускіх банкаў