Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

На Савецкіх пагранічнікаў прадаюць будынак 1930-х пад офісы

Будынак 1931 года пабудовы на Савецкіх пагранічнікаў, 17 адрэстаўравалі і выставілі на продаж. Унутры можна адкрыць офісы, рэстаран ці кафэ, медустанову або салон прыгажосці. Суседні такі ж будынак знеслі.

Як змяніўся будынак

Цагляны двухпавярховы будынак месціцца недалёка ад былога басейна «Лазурны». Ён быў збудаваны ў стылі позняй эклектыкі з элементамі канструктывізму, пісаў канал Urban Hrodna. Надпіс «A 1931 S», які захаваўся на карнізе, пакінулі, ён стаў бачным больш выразна. Агароджу балконаў і ганка зрабілі на ўзор той, што была. Паміж паверхамі з’явіўся карніз, вокны павялічылі і падкрэслілі цёмнай апраўкай, дадалі дэкаратыўныя агароджы, дабудавалі мансарду. На галоўным фасадзе дабудавалі ганак з пандусам і агароджай. На дваравым — зрабілі задні выхад з невялічкай тэрасай. Вакно на галоўным фасадзе ў цантры другога паверха, якое ўраўнаважвала ўваход, знікла, таксама знікла вакно на першым паверсе на бакавым фасадзе.

Савецкіх пагранічнікаў, 17
Так выглядаў будынак да рэканструкцыі. Крыніца: Urban Hrodna
Савецкіх пагранічнікаў, 17
Будынак на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 17 (справа) і 17/1 у верасні 2022 года. Фота: Hrodna.life

Кошт пасля рэканструкцыі - амаль паўмільёна

Адрэстаўраваны будынак цалкам гатовы да выкарыстання. Унутры зрабілі дызайнерскі рамонт, цокальны паверх таксама даступны да выкарыстання.

Планіроўка — кабінетная, вышыня столяў - 3,16 м. Агульная плошча будынка — 412,2 кв.м. Ацяпленне зроблена на электрычнасці, газу няма. Санвузлы ёсць на кожным паверсе. Плошча зямельнага ўчастка пад арэнду — 2,68 сотак. Задні дворык абгароджаны, выкладзены пліткай, ёсць лавачка.

Рэканструкцыю завяршылі ў гэтым годзе. Будынак знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Паводле абвесткі, у яго ўжо ёсць арандатары.

Выстаўлены кошт — 1,49 млн руб. ($ 499 тыс.), але могуць і патаргавацца.

Такі самы суседні будынак знеслі

Амаль такі самы суседні будынак 1930-х гадоў па Савецкіх пагранічнікаў 17/1 знеслі цягам апошніх дзевяці месяцаў. Там пабудуюць гасцініцу.

На аб’екце ідуць падрыхтоўчыя працы: вырылі катлаван для камунікацый, залілі фундамент. Будаўніцтва пачнецца пасля таго, як прымуць праект гасцініцы. Зараз ён праходзіць экспертызу. Будынак плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2024 годзе. Замоўца будаўніцтва — гродзенская прадпрымальніца.

Чытайце таксама: