Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

MOST Media прызналі экстрэмісцкім фармаваннем

Інтэрнэт-рэсурс MOST і іншыя праекты Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Адпаведнае рашэнне 17 траўня 2023 года прыняла Міністэрства унутраных спраў.

Гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч стаў “яшчэ небяспечней”: МУС аб’явіла яго кіраўніком экстрэмісцкага фармавання
Руслан Кулевіч. Крыніца: старонка журналіста ў Instagram

«Мы заўсёды адкрыта працуем і працягваем гэта рабіць. Напэўна, гэта камусці не падабаецца, калі спачатку прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі, а зараз фармаваннем. Але мы працягнем далей актыўна працаваць. Чытачы гэта цэняць. Сваімі дзеяннямі мы прыблізім даўгачаканыя перамены, якія чакае Беларусь. Наша задача як журналістаў - распавядаць, што адбываецца ў Беларусі і за яе межамі», — сказаў Hrodna.life журналіст Руслан Кулевіч.

Часткай экстрэмісцкага фармавання палічылі рэсурсы:

  • прыватны Telegram-акаўнт Руслана Кулевіча
  • Telegram-канал MOST
  • Telegram-чат MOST Chat
  • Telegram-бот MOST Bot
  • You-Tube канал «Мы вернёмся»
  • You-Tube канал «Беларусы могут»
  • Старонка Руслана Кулевіча ў «Одноклассники»
  • Суполка MOST у «Одноклассники»
  • Старонка Руслана Кулевіча у Instagram
  • Старонка MOST у Instagram
  • Старонка Руслана Кулевіча у Facebook
  • Старонка MOST Media у Facebook
  • Старонка Руслана Кулевіча у «ВКонтакте»
  • Старонка MOST у «ВКонтакте»
  • Cтаронка «Новости Гродно» у «ВКонтакте»
  • Старонка MOST у Twitter
  • Cтаронка MOST у TikTok
  • Лагатып MOST

Прадукцыю MOST Media двойчы прызнавалі экстрэмісцкімі матэрыяламі

У студзені 2023 года старонкі гродзенска-беластоцкага журналіста Руслана Кулевіча ў сацыяльных сетках прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. У траўні 2022 года прадукцыю сайта MOST Media суд Ленінскага раёна горада Гродна прызнаў экстрэмісцкай. Другі раз сайт MOST Media унеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у красавіку 2023 года. Гэта зрабіў суд Крупскага раёна.

MOST — каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку. Яны распавядаюць пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі і Польшчы. Сярод асноўных тэм — навіны Гродна і Беластока, гісторыя, культура і турызм у памежных раёнах.