Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прызначылі новага пракурора горада Анатоля Іванюка

Анатоль Іванюк стаў новым пракурорам Гродна. Раней ён быў намеснікам пракурора Гродзенскай вобласці. Былы ж пракурор горада Уладзімір Клішын заняў месца Іванюка. Фактычна, пракуроры памяняліся месцамі. Пра ратацыю паведаміў «Гродна плюс».

У Гродне прызначылі новага пракурора горада. Што здарылася са старым?
Анатоль Іванюк. Крыніца: grodnonews.by

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Анатоль Іванюк выказваўся пра пратэсты і тое, што грамадства «накальваюць звонку, мэтанакіравана распальваючы супрацьстаянне і канфлікты на глебе палітычных поглядаў».

Чым запомніўся Клішын на сваёй пасадзе

Уладзімір Клішын

  • 53 гады,
  • Нарадзіўся ў Гродне.
  • Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы ў 1995 годзе па спецыяльнасці «правазнаўства».
  • У маладосці гуляў у футбол з журналістамі незалежных СМІ, грамадскімі дзеячамі і апазіцыянерамі.
  • На пасаду пракурора горада ўступіў у 2013 годзе пасля аб’яднання пракуратур Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў у чыне старэйшага дарадцы юстыцыі. Да таго ўзначальваў пракуратуру Кастрычніцкага раёна. Працу ў пракуратуры пачынаў як стажор памочніка пракурора Ленінскага раёна.
  • З 2014 года Клішын — член Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў ад Дамброўскай выбарчай акругі (№ 8).
  • Пракурора Гродна Уладзіміра Клішына ўзнагародзілі ордэнам Пашаны. Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка 15 лютага 2022 года. Клішын атрымаў узнагароду «за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі і барацьбе са злачыннасцю, плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць».
У Гродне прызначылі новага пракурора горада. Што здарылася са старым?
Уладзімір Клішын. Скрыншот з «Гродна Плюс»

Уладзімір Клішын і рэпрэсіі

Пасля выбараў 2020 года Уладзімір Клішын быў адным з тых, хто кіраваў рэпрэсіямі ў горадзе. У жніўні 2020 года ён сустракаўся з работнікамі «Гроднажылбуда», выступаў перад калектывам «Хімвалакно».

Па заявах Уладзіміра Клішына былі прызнаныя экстрэмісцкімі шэраг гродзенскіх Telegram-каналаў, у тым ліку былы канал Hrodna.life. Таксама Клішын выступаў заяўнікам па ліквідацыі праз суд грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў. Па пазове Уладзіміра Клішына суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі «Цэнтра гарадскога жыцця» і ТАА «Гродна Лайф медыя».

У ліпені 2021 года пракурор выдаў афіцыйнае папярэджанне галоўнаму рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоце аб адказнасці за парушэнне артыкула 23.5, 198−1 і 361 КаАП і артыкула 361−4 Крымінальнага кодэкса (парушэнне закона аб СМІ, заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Выступаў у ролі дзяржабвінаваўцы на працэсах па справах прызнанага палітвязнем Канстанціна паляка і Дзмітрыя Зімніцкага, абскарджанні прысуду Вадзіму Плаўскаму.

Уладзімір Клішын выклікаў рэдактара сайта Znadniemna.pl журналіста Анджэя Пісальніка на размову, а на наступны дзень яго з жонкай прымусова завезлі ў Менск на допыт у Следчы камітэт.

Уладзімір Клішын лічыць, што відэаназіранне — самы эфектыўны спосаб выявіць хуліганства на гарадскіх вуліцах.