Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Беларусам будуць бясплатна выдаваць праяздны дакумент

У Польшчы беларусам, якія не могуць вярнуцца дадому, будуць бясплатна выдаваць праязны дакумент замежніка. Адпаведныя папраўкі ў польскім заканадаўстве набудуць моц з 1 чэрвеня 2023 года, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Бартош Градзецкі.

Праязны дакумент для беларусаў з гуманітарным відам на жыхарства ў Польшчы стане бясплатным
Польскі праяздны дакумент замежніка. Крыніца: прэс-служба офіса Святланы Ціханоўскай

«Міністр прыняў такое рашэнне з улікам спецыфічнай сітуацыі беларускай супольнасці ў межах падтрымкі, якую мы аказваем дэмакратычнай Беларусі», — сказаў Градзецкі.

Што за дакумент і навошта ён патрэбны

Гэты дакумент патрэбны беларусам, якія маюць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы, але згубілі свой пашпарт або ў дакумента скончыўся тэрмін. Пры гэтым паехаць у Беларусь для яго замены яны не могуць.

Таксама гэты дакумент патрэбны дзецям беларусаў, якія нарадзіліся ўжо ў Польшчы, але іх бацькі не могуць зрабіць ім пашпарт.

«Гэтыя людзі вядуць нармальнае жыццё ў Польшчы, хочуць падарожнічаць, але могуць мець абгрунтаваную асцярогу з’явіцца ў пасольства або консульства сваёй краіны ці вярнуцца ў Мінск для атрымання дакументаў», — сказаў Градзецкі. Акрамя гэтага, ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі змянілі заканадаўства і зараз могуць завочна пазбаўляць беларусаў грамадзянства.

Які тэрмін дзеяння ў такога дакумента

Праязны дакумент замежніка дзейнічае год. Ён дазволіць здзяйсняць любыя паездкі за межы Польшчы. «Рашэнне, якое мы прынялі з юрыдычнай кропкі гледжання з’яўляецца самым хуткім з магчымых. Таксама важна, што мы паспелі рэалізаваць яго да сезону адпачынкаў», — паведаміў Градзецкі.

Ці маглі раней беларусы атрымаць праяздны дакумент

Магчымасць атрымаць праяздны дакумент беларусы з гуманітарным відам на жыхарства атрымалі з 1 студзеня 2023 года. Зараз выдача праязднога дакумента каштуе 350 злотых (каля € 75).

У студзені 2023 года пра намер выдаваць падобныя дакументы беларусам заявіла Літва.