Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Таксісты не звыклі да змены ПДР, пешаходы трапляюць пад машыны на пераходах. Новая статыстыка ад гродзенскай ДАІ - Hrodna.life - навіны Гродна

Кожнае другое дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пешаходаў у 2022 годзе ў Гродзенскай вобласці (45 з 87) адбылося на пешаходным пераходзе. А ў 12 з 13 ДТЗ з удзелам таксі ў Гродне і Гродзенскім раёне ў 2022 годзе прызналі вінаватымі менавіта таксістаў.

З 13 загінулых у ДТЗ з удзелам пешаходаў трое (27%) пераходзілі дарогу, з 79 параненых пешаходаў - 47 (59,5%), удакладнілі ў абласной ДАІ. Адзначана, што ў практыцы разгляду спраў няма ніводнага выпадку, дзе ў ДТЗ на пешаходным пераходзе вінаватым бы прызналі пешахода.

У здарэннях з удзелам таксі ў Гродне і раёне атрымалі траўмы розных ступеняў цяжкасці 14 чалавек.

А з пачатку 2023 года ў Гродзенскай вобласці выявілі ўжо больш за 150 парушэнняў, здзейсненых таксістамі.

Сярод парушэнняў, заўважаных у таксістаў, асноўнымі назвалі адсутнасць рамяня бяспекі, невыкананне дыстанцыі, бакавога інтэрвалу, перавышэнне хуткасці. Кіроўцы часта парушаюць новае правіла, якое з’явілася з 27 кастрычніка 2022 года ў абноўленых ПДР — калі таксіст знаходзіцца ў машыне без пасажыра, ён павінны прышпільвацца. Не прышпільвацца, паводле правіл дарожнага руху, ён можа ў населеным пункце толькі ў час перавозкі пасажыра.

Чытайце таксама: