Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Палац у Свяцку плануюць адкрыць у 2023 годзе

Павялічыць турыстычныя маршруты, правесці імпрэзы, адкрыць палац у Свяцку. Так у 2023 годзе плануюць адсвяткаваць 200-годдзе Аўгустоўскага канала, паведаміла «SB.by Беларусь сёння».

Палац у Свяцку плануюць адкрыць у 2023 годзе. Што яшчэ хочуць зрабіць да 200-годдзя Аўгустоўскага канала?
Рамонтныя працы палаца ў Свяцку. Крыніца: «Перспектыва».

Што плануюць зрабіць на Аўгустоўскім канале ў 2023 годзе

На Аўгустоўскім канале хочуць павялічыць колькасць турыстычных маршрутаў. У тым ліку звязаных з падзеямі Другой сусветнай вайны. На самім канале плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў на нацыянальным узроўні.

У 2023 годзе хочуць паляпшаць мерапрыемствы, веласіпедны рух, умовы для байдарачнікаў і маламерных судоў і прыцягваць інвестыцыі для развіцця інфраструктуры. Акрамя гэтага, плануюць адкрыць палацава-паркававы комплекс Свяцк.

Свяцк — сядзіба, уладкаваная ў XVIII стагоддзі ў аднайменным паселішчы блізу Гродна шляхціцамі з роду Валовічаў. Галоўны дом пабудаваны паводле праекту італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака. Асноўныя будаўнічыя работы праходзілі паміж 1779 і 1810 гадамі.

На што рабілі акцэнт у 2022 годзе

У 2022 годзе акцэнт рабілі на забавы і актыўны адпачынак. Правялі некалькі дзясяткаў імпрэзаў выхаднога дня. Сярод іх — святы з удзелам народных калектываў, спартовыя спаборніцтвы, балотны футбол, сказала намесніца кіраўніка Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

Акрамя гэтага на Аўгустоўскім канале адкрылі гасцявы дом на шлюзе Куркуль, пабудавалі дзіцячы комплекс для гульняў.

Шлюз на Августовском канале в Гродненском районе. Фото: planetabelarus.by
Шлюз на Аўгустоўскім канале ў Гродзенскім раёне. Фота: planetabelarus.by

Ці будзе ўдзельнічаць польскі бок

Удзел у імпрэзах польскага боку пад пытаннем. Бо, на думку аўтараў «SB.by Беларусь сёння», усе ініцыятывы беларускага боку блакуюць у Польшчы на ўзроўні органаў мясцовага самакіравання.

Чаму Падляшскае ваяводства больш не супрацоўнічае з Гродзенскай вобласцю

У лютым 2022 года Падляшскае ваяводства спыніла адносіны з Гродзенскай вобласцю.

«Гэта рэзалюцыя не супраць простых жыхароў Беларусі. Гэта не што іншае, як сітуацыя, што мы не падтрымліваем рэжым, з якім мы маем справу там, які вядзе вайну. Гаворка менавіта пра гэтую ўладу і толькі», — сказаў тады маршалак падляшскага вяводства Артур Касіцкі.

Пагадненні аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве паміж Гродзенскай вобласцю і Падляшскім ваяводствам падпісалі ў красавіку 2017 года. З Брэсцкай вобласцю — у красавіку 2018-га.

За перыяд з 2017 па 2019 год было рэалізавана не менш за 16 праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Агульны кошт праектаў склаў больш за € 20 млн. Многія тычыліся інфраструктуры і турызму. У межах аднаго з іх рэканструявалі больш 20 км дарогі ў раёне Аўгустоўскга канала.

У сакавіку 2022 года Еўракамісія таксама прыпыніла трансгранічнае і транснацыянальнае супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю. Заяўкі на бюджэтную перспектыву трансгранічнага супрацоўніцтва ў 2021−2027 гадах ад Беларусі прымаць не будуць. Гэта звязана з расійскай вайсковай агрэсіяй супраць Украіны. Беларусь у гэтым выпадку разглядаюць як саюзніка Расіі.

Чытайце таксама: