Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскія ўніверсітэт і цэнтр культуры памяняліся будынкамі. Абодва плануюць буйныя рамонты - Hrodna.life - навіны Гродна

Будынак былога Гарадскога цэнтра культуры (а яшчэ раней — навучальна-вытворчага камбіната № 2) на вуліцы Паповіча, 50 плануюць мадэрнізаваць. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы шукае арганізацыю для кіравання і нагляда за працамі. Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце дзяржзакупак.

Гродзенскія ўніверсітэт і цэнтр культуры памяняліся будынкамі. Абодва плануюць буйныя рамонты
Былы «Гродзенскі цэнтр культуры» на Паповіча, 50. Крыніца: wikimapia.org

ГрДУ хоча мадэрнізаваць будынак і рэканструяваць частку памяшканняў на першым паверсе. Таксама ў планах добраўпарадкаваць прылягаючую тэрыторыю. Рэканструкцыю правядуць за ўласныя сродкі ўніверсітэта.

Праектныя працы ідуць з лістапада 2021 года. Яны павінны скончыцца ў траўні 2022-га. Будаўніча-мантажныя працы запланавалі на кастрычнік 2022 года.

Куды падзеўся Цэнтр культуры?

Будынак на Паповіча, 50 пабудавалі ў другой палове 1980-х гадоў. Там размяшчаўся навучальна-вытворчы камбінат № 2. У 2014 годзе яго закрылі. Неўзабаве туды пераехаў Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры. Памяшканні ў будынку здавалі ў арэнду прыватным прадпрымальнікам, рамеснікам, установам. У тым ліку — Гродзенскаму рок-клубу Ігара Банцэра. У 2021 годзе будынак перадалі на баланс ГрДУ.

Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры, які раней знаходзіўся на Паповіча, 50, пераехаў у колішні палац культуры «Юнацтва» на Урублеўскага, 33, які яшчэ нядаўна займаў ГрДУ. Атрымліваецца, установы памяняліся будынкамі. Аднавіць сцэну ды іншыя памяшканні «Юнацтва» Гарадскі цэнтр культуры плануе да канца 2023 года. У будынку ўжо 12 год не было канцэртаў.