Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дырэктар “Гродна-Азот” і тытунёвая фабрыка “Нёман” патрапілі пад пашырэнне санкцый ЗША - Hrodna.life - навіны Гродна

У гадавіну фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, 9 жніўня 2021 года, упраўленне па кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінанаў ЗША (OFAC) увяло санкцыі супраць 23 фізічных асобаў і 21 юрыдычнай асбы. Сярод іх дырэктар «Гродна-Азот» — Ігар Ляшэнка, і Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

Дырэктар “Гродна-Азот” і тытунёвая фабрыка “Нёман” патрапілі пад пашырэнне санкцый ЗША
Ігар Ляшэнка. Фота: БЕЛТА

Таксама пад санкцыі падтрапілі Алег Гайдукевіч, кіраўнік СК Дзмітрый Гара, Генадзь Давыдзька, прэзідэнт Dana Holdings Нябойша Карыч і іншыя.

Сярод юрыдычных асоб: Нацыянальны Алімпійскі Камітэт Беларусі, Беларуськалій, Абсалютбанк, Dana Holdings, Энерга-Ойл, і іншыя.

«Прызначаныя сёння асобы ўдзельнічаюць ў жорсткім падаўленні мірных пратэстаў; звязаных з інцыдэнтам з Ryanair 23 траўня 2021 года; альбо атрымоўваюць прыбытак ад беларускага рэжыма альбо падтрымліваюць яго за кошт беларускага народа», — напісалі на сайце міністэрства фінансаў ЗША.

Дырэктар «Гродна-Азот» быў прызначаны на пасаду 26 студзеня 2021 года. Да гэтага Ляшэнка ў 2018 годзе быў віцэ-прэм'ерам і курыраваў нафтахімічны комплекс і прамысловасць. Раней ён чатыры гады ўзначальваў канцэрн «Белнафтахім». З 2006-га па 2013 год быў дырэктарам Гомельскага хімічнага завода.