Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Сям'ю Алеся Дзянісава выклікалі ў СК. Яны далі падпіску аб неразгалошванні - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенскі відэааператар-фрылансер і музыка Алесь Дзянісаў разам з жонкай Наталляй і дачкой Дар’яй 22 чэрвеня наведаў Упраўленне Следчага камітэта Гродзенскай вобласці. Сям’ю Дзянісавых выклікалі ў СК у якасці сведак па крымінальнай справе «Мажэйка-Пушкіна», узбуджанай за дэманстрацыю карціны.

Алесь Дзянісаў некалькі гадзін даваў паказанні і цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні справы, паведаміў БАЖ.

 — Допыт праводзіўся прыстойна і спакойна. Самае смешнае, што я сам на адкрыцці выставы не быў. Я тады быў заняты, і прыехаў значна пазней. Быў на ёй літаральна 5−6 хвілінаў, калі ўжо ўсё скончылася. Мы сабраліся з сям’ёй і сяброўкамі і сышлі ў госці. Жонка разам з сяброўкамі прыйшлі паглядзець выключна праект распісу Старога замку — праект Пушкіна, з якім ён планаваў удзельнічаць у тэндары, — пракаментаваў Дзянісаў Hrodna.life.

Затрыманні і суды Алеся Дзянісава

Алеся Дзянісава раней судзілі паводле арт. 22.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі» (у рэдакцыі 2003 года — Hrodna.life). У 2018 годзе яго судзілі за рэпост са старонкі, прызнанай экстрэмісцкі. У жніўні 2020 года яго жорстка затрымалі, пасля чаго Алесь трапіў у бальніцу. Адміністрацыйную справу пасля спынілі. У сакавіку 2021 года ў яго дома прайшоў агляд, а Дзянісава дапыталі па справе аб нібыта фінансаванні пратэстаў.

Крымінальная справа

На Паўла Мажэйку, кіраўніка пляцоўкі «Цэнтр гарадскога жыцця», мастака Алеся Пушкіна і «іншых асоб» 26 сакавіка завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 КК за дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму.

Прычына — дэманстрацыя 19 сакавіка на выставе карцін партрэта Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы. Паўла тады затрымалі на трое сутак, але пасля адпусцілі. Мастак Алесь Пушкін тры месяцы знаходзіцца у СІЗА.

Журналістка і рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік праходзіць сведкай па справе аб рэабілітацыі нацызму. 26 сакавіка да яе з ператрусам прыйшлі сілавікі. Пляцоўку «Цэнтр гарадскога жыцця», дзе праходзіла выстава, ліквідавалі праз суд.