Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Старым замку ў Гродне адкрыюць залы з 3D-мэпінгам і інтэрактывам - Hrodna.life - навіны Гродна

У Гродне завяршаецца першы этап рэстаўрацыі Старога замка. У сувязі з гэтым гісторыка-археалагічны музей перамешчаны ў Новы замак і будзе вернуты ў палац часткова, піша zviazda.by.

Справа ў тым, што за час будаўнічых работ музейная скарбонка вельмі папоўнілася, а супрацоўнікі музея павінны будуць стварыць новыя экспазіцыі з сучаснымі рашэннямі.

— Асноўны акцэнт будзе на аўтэнтычныя прадметы, археалагічныя знаходкі, якія захаваліся ў фондах музея, напрыклад, адзенне, ўзбраенне эпохі ХVI-ХVII стагоддзяў, сцягі, друкаваны станок, — распавядае Андрэй Вашкевіч, загадчык аддзелам найноўшай гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. — Дастаткова шмат будзе сучасных камп’ютарных рэчаў, інтэрактыўных, пра што мы не асабліва хочам распавядаць, каб гэта было навіной для людзей, якія прыйдуць у музей.

Пад экспазіцыйную частку адвядуць шэсць залаў. Яны раскажуць пра гісторыю Гродна, пачынаючы з моманту з’яўлення горада і заканчваючы расповедам пра Стэфана Баторыя. Супрацоўнікі музея запэўніваюць, што хоць экскурсія і будзе па стагоддзях, але з выкарыстаннем апошніх музейных навацый.

— Экспазіцыю «амаладзяць» з дапамогай інтэрактыўных элементаў, — раскрывае некаторыя таямніцы Алеся Саўчук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. — У некаторых залах будзе выкарыстаны 3D-мэпінг, дзесьці размесцяцца электронныя даведачныя вітрыны.

Спецыялісты ўпэўнены, што лічбавы фармат дапаможа разгледзець Стары замак больш дэталёва.

Экскурсия (вокруг) одного дома. Купол Старого замка

«Руины не воспринимают позитивно». Старый замок и Коложа получили дипломы на международном архитектурном конкурсе

Три периода Старого замка в Гродно: вид 100 лет назад, до реконструкции и сейчас