Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Позву ўручылі ў міліцыі. Адлічанага студэнта з ГрДУ пасля сутак забяруць у армію - Hrodna.life - навіны Гродна

Міхаіла Шавельскага затрымалі 30 кастрычніка. Сябры бачылі яго ў апошні раз на «Ночы (не)растраляных паэтаў». На наступны дзень ён перастаў выходзіць на сувязь. Пазней блізкія студэнта даведаліся аб затрыманні. 5 лістапада аб гэтым паведаміла прэс-служба МУС.

Шавельскі вучыўся на трэцім курсе факультэта псіхалогіі ГрГУ імя Янкі Купалы. На час адлічэння ў яго было тры вымовы за ўдзелу ў студэнцкіх акцыях. Усе яны атрыманы пасля выбараў 9 жніўня. Два папярэднія гады нараканняў з боку адміністрацыі не было.

Отчислить «по-тихому» не удалось. Студентка ГрГУ рассказала, за что ее выгнали из университета

Преподаватель ГрГУ Сергей Морозов написал заявление на увольнение

Загад аб адлічэнні і позву прывезлі ў міліцыю

З загадам аб адлічэнні былога студэнта азнаёмілі прама ў міліцыі. Супрацоўнікі ваеннага камісарыяту таксама не чакалі, пакуль Шавельскі выйдзе з ізалятара часовага утрымання (ІЧУ). Даставілі позву самі і азнаёмілі пад роспіс.

Позву ўручылі ў міліцыі. Адлічанага студэнта з ГрДУ пасля сутак забяруць у армію
Загад аб адлічэнні і позву з ваенкамата Шавельскаму даставілі ў міліцыю. Фота Grodno.MVD.GOV.BY

Пасля таго, як Шавельскага затрымалі, прайшло два судовых паседжанні. Па артыкуле 23.34 КоАП ён атрымаў 9 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах 8 верасня і 26 кастрычніка. Блізкія не прысутнічалі на судах: у ІВС іх два разы скіроўвалі ў суд Ленінскага раёна, хаця пазней аказвалася, што паседжанні праходзілі ў Ленінскім РАУС.

Возле ГрГУ задержали бывшую студентку за одиночный пикет. Ранее ее отчислили, когда она легла на операцию

«Айчына ў небяспецы»

Падобна, што гродзенскія сілавікі дзейнічалі згодна з выказванем Лукашенкм пра палітычную актыўнасць студэнтаў:

Вы павінны разумець, што рабятам мы маглі даць адтэрміноўку ад арміі на час навучання ў вузе. Ну, не хоча вучыцца, тады Радзіму трэба абараняць. У нас айчына ў небяспецы".

Па яго словах, з просьбай пра гэта звярнуўся міністр абароны: «Калі хто-небудзь са студэнтаў не хоча вучыцца, просім, дазвольце нам іх прызваць у армію».