Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У выпадку вяртання з Польшчы і Літвы цяпер спатрэбіцца самаізаляцыя - Hrodna.life - навіны Гродна

Абноўлены пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздрава, піша nashan**a.by.

У спіс уключаныя 28 краін, раней выключаных з яго. Асобы, якія прыбылі з гэтых краін, абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі ў працягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.

Гэта Балгарыя, Бельгія, Боснія, Вялікабрытанія, Данія, ЗША, Ірландыя, Ісландыя, Канада, Ліван, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Малдова, Мальта, Нідэрланды, Польшча, Румынія, Партугалія, Паўночная Македонія, Славакія, Славенія, Туніс, Харватыя, Францыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя.

Людзі, якія прыбылі з гэтых краін, абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 10 каляндарных дзён пасля прыезду ў Беларусь.