Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродзенскім аблвыканкаме абмяркоўваюць, як спыніць забастоўкі. Журналістаў не пусцілі - Hrodna.life - навіны Гродна

Сустрэча ўладаў з дырэктарамі прадпрыемстваў, якія страйкуюць, пачалася ў Гродзенскім аблвыканкаме 18 жніўня ў 12.00. Прадстаўнікі грамадскасці, у тым ліку прафсаюзаў, якія днём раней вялі перамовы ў гарвыканкаме, паспрабавалі трапіць на сустрэчу. Іх не пусцілі. Таксама не пусцілі журналістку Hrodna.life і журналістаў дзяржаўных медыя.

Карэспандэнты дзяржаўных СМІ распавялі, што ім «паступіла каманда разысціся». Прадстаўнікі пратэстоўцаў сышлі.

«Парадак дня нарады нам невядомы, — распавёў Васіль Яварчук, які днём раней прысутнічаў на сустрэчы ў гарвыканкаме і потым выступаў на плошчы Леніна. — Даведацца парадак дня — вельмі важна для грамадзян. Для галоснасці, для даверу паміж намі і ўладай. Мы прасілі прапусціць нас у будынак або паклікаць каго-небудзь з арганізатараў. Нас не пусцілі».

Прадстаўнікі грамадскасці просяць старшыню аблвыканкама Уладзіміра Краўцова прыйсці на мітынг на плошчы Леніна ў 19.00, каб прадставіць пазіцыю кіраўніцтва вобласці па падзеях у краіне і расказаць аб выніках сустрэчы.