Гродзенец Аляксандр Лаўрэнцьеў запісаў відэа, дзе просіць не даваць Беларусі крэдыты. Актывіст абяцае адправіць звароты Дональду Трампу і ў галаўны офіс Міжнароднага валютнага фонду.

– Паважаны спадар Трамп. Я ведаю, што вы плануеце адправіць 1 300 000 долараў на барацьбу з каранавірусам. Вельмі моцна прашу вас гэтага не рабіць. У сувязі з тым, што дадзеныя грашовыя сродкі ніяк не адаб’юцца на паляпшэнні нашай медыцыны і ні долара не пойдзе ў тую сферу, у якую вы адпраўляеце. Хутчэй, гэтыя грошы пойдуць на куплю дубінак, каб разганяць такіх, як я, – кажа гродзенец у відэа.

Таксама ён просіць МВФ не даваць крэдыт Беларусі на барацьбу з крызісам. Актывіст кажа, наша краіна – не бедная, і сама можа справіцца пры правільным размеркаванні сродкаў. Таксама ён заклікаў беларусам праявіць грамадзянскую пазіцыю.

Денис Мисюля
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]