Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Уласнік беларускай крамы: “Наўрад ці нехта задаецца пытаннем, навошта вы плоціце” (абноўлена) - Hrodna.life - навіны Гродна

Андрэй Несцяровіч, уладальнік крамы «Цудоўня» паразважаў пра кошты ў «Капеечцы» і «ідэйна-беларускіх» крамах. Ён лічыць, што ў такіх крамах да наведвальнікаў ставяцца як да гасцей — і ў тым ліку таму ў бізнэсоўцаў справы ідуць не вельмі. Нагодай для разважання стаў «хэйтавы каментар». Рэдакцыя Hrodna.life публікуе яго меркаванне. Паўдзельнічаць у дыскусіі - тут!

«Хвілінка разважанняў і сумнаватай іроніі.

Натыркнуўся на хэйтавы каментар пад пастом аднога чалавека пра беларускія крамы. Аўтар камента выказваўся на тэму таго, што шалёныя кошты, што купляюць у вырабніка тавар і (о, божухна!), прадаюць яго даражэй чым набылі на цэлых некалькі рублёў (!) і што трэба больш арыентавацца на спажыўцоў.

Гродзенец Андрэй Несцяровіч заснаваў этнакраму «Цудоўня» ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года краме выпісвалі штрафы, а таксама пазбавілі памяшкання. Нягледзячы на гэта, пляцоўка працуе, а гаспадар застаецца ў Беларусі і не плануе з’язджаць.

Чытайце таксама: «Беларуская культура за межамі нікому не патрэбная». Уладальнік гродзенскай этнакрамы распавёў, чаму не з’язджае з Беларусі

І вось не утрымаўся ад іроніі на тэму спажывецкага стаўлення спажыўцоў. Ну і нават пэўнага зварота да ўсіх, хто падобнага аўтару камента меркавання прытрымліваецца.

Спажыўцы вы мае даражэнькія. Многія беларускія (ідэйна-беларускія, у якія іх заснавальнікі душу укладалі і часта каб іх праэкт не загнуўся ў гэтай краіне, тую душу каму толькі не закладалі) крамы вас нават за пакупнікоў не лічаць, кліентамі не лічаць, за рэсурсную базу не ўспрымаюць, а ставяцца да вас як да гасцей, наведнікаў, аднадумцаў, амаль сяброў. Па-чалавецку ставяцца. І магчыма, таму часта ў гэтых месцах справы ідуць так сабе. Бо іх заснавальнікі не «бізнес дзелают» а справу робяць, спрабуюць свет вакол змяніць да лепшага і пры тым самім да Абрама на піва не напрасіцца. І ніхто з вас, даражэнькія спажыўцы, не ўяўляе (як падымаецца рука пісаць такія каменты), за што у такіх крамах вы плоціце. І наўрад ці нехта задаецца пытаннем, навошта вы плоціце.

Грошы — гэта сродак абмена. І калі адзін бок прапануе толькі тавар — плата, натуральна ідзе за тавар. Калі той жа бок прапануе нешта большае за тавар — справядлівы разлік за такую прапанову мусіць быць адпаведным.

І калі б дарагія спажыўцы сталі меньш спажываць, а звярнулі ўвагу на адрозненне ў стаўленні да вас у касірцы «1 капеечкі» і кнігара з прыватнай кнігарні ці чалавека, які сустракае вас у беларускаарыентаванай краме ці кавярні, то, магчыма, у вас бы з’явілася нават жаданне дадаткова аддзячыць за тое, што вы атрымліваяце ў такіх месцах у дадатак да тавара ці паслугі. І вось чарговым разам узнікае пытанне, які ж ён насамрэч, беларус, які ў Беларусі беларусу беларус.

P. S. А яшчэ, даражэнькія спажыўцы, зірніце на свае рукі і параўнайце іх з рукой аднога з такіх злосных заломвальнікаў коштаў і крывапійцы-буржуйчыка, угнятацеля рабочага класа і бедных студэнтаў".

Андрэй Несцяровіч. Фота: Facebook героя
Андрэй Несцяровіч. Фота: Facebook героя