Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У гродзенскіх інтэрнатах знайшлі 200 "лішніх" чалавек. Каго высяляць? - Hrodna.life - навіны Гродна

Пракуратура г. Гродна выявіла парушэнні жыллёвага заканадаўства ў інтэрнатах, якімі валодае УЖРЭП Ленінскага раёна. Гэта 18 інтэрнатаў, у якіх зарэгістравана больш за 4300 чалавек. Выяўлены 217 людзей, якія зарэгістраваны, але не жылі ў інтэрнатах.

Сярод парушэнняў: часта ў інтэрнаты засялялі новых жыхароў, не здымаючы з уліку выбыўшых. У адным з інтэрнатаў лічыліся 50 асоб, якія былі зарэгістраваныя ў жылых пакоях, аднак там не пражывалі. У большасці выпадкаў дагаворы найму з імі не заключалі, плату за паслугі ЖКГ ім не налічвалі. Пры гэтым некаторыя з сем’ямі стаялі на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў на падставе пражывання ў інтэрнаце. Адміністрацыя Ленінскага раёна не праводзіла штогадовае ўдакладненне дадзеных. Як вынік, людзей, якія страцілі права быць у чарзе, доўга не здымалі з уліку.

Па выніках праверкі старшыні адміністрацыі раёна і кіраўніку УЖРЭП пракурор горада ўнёс прадстаўленні аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, пра што накіраваў адпаведную інфармацыю ў Гродзенскі гарвыканкам. Вінаватыя прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у суд пададзены пазоўныя заявы аб высяленні 9 грамадзян, 25 грамадзян знятыя з уліку ў інтэрнаце ў сувязі з рэгістрацыяй па фактычнаму месцы жыхарства. Праца па высяленні з інтэрнатаў працягваецца і ўзятая на кантроль пракуратуры г. Гродна.