Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Валошкавае марозіва знікла з продажу. Новая партыя будзе без фразы «Жыве Беларусь!» на пакунку - Hrodna.life - навіны Гродна

Нядаўна прэзентаванае марозіва з валошкамі пад брэндам «Белы полюс» нечакана скончылася ў крамах. І калі з’явіцца новая партыя, надпіса Žyvie Biełaruś! на пакунку ўжо не будзе, піша marketing.by.

Знікненне прадукту тлумачаць тым, што вытворца не чакаў такога ажыятажу:

«Запускаючы валошкавае марозіва, мы чакалі высокі попыт на яго, але не рыхтаваліся да такой моцнай успышкі цікавасці сярод пакупнікоў, — кажа Максім Журовіч, намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса». — Нашы аналітыкі планавалі аб’ёмы, зыходзячы з тыпавой сітуацыі невысокага сезона марозіва. Але продажы цяпер такія, нібы на вуліцы не дажджы, а ўжо ідзе высокі сезон. Мы вырабілі 8 тон пламбіру, ​​у разліку, што гэтага хопіць да канца месяца «.

Аднак надпіса Žyvie Biełaruś! у размоўніку для замежных турыстаў на пакунку марозіва ўжо не будзе — гэта пацвердзілі ў PR-студыі Sette, якая займалася прасоўваннем брэнда.

Валошкавае марозіва знікла з продажу. Новая партыя будзе без фразы «Жыве Беларусь!» на пакунку

«Наступная партыя марозіва выйдзе ўжо ў абноўленым пакаванні і працягне стратэгію, якую мы выбралі, запускаючы прадукт. На абгортцы будзе размешчаны размоўнік, фразы якога будуць абнаўляцца на працягу ўсяго лета. Пакуль у планах трыццаць фраз: па адной на кожны дзень «безвиза», — сказана ў прэс-рэлізе.