Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскі тэатр лялек трапіў у топ-3 самых папулярных тэатраў Беларусі - Hrodna.life - навіны Гродна

За мінулы год тэатр лялек наведала 94,7 тысяч гледачоў. Больш толькі ў Нацыянальнага тэатра опера і балета, а таксама Беларускага музтэатра, піша «Вячэрні Гродна».

Лідэрам сярод прафесійных тэатраў Беларусі па колькасці наведванняў у 2018 годзе стаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. Яго наведала 247,2 тысяч гледачоў. Другое месца рэйтынгу ў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (136,1 тысяч). А вось трэцяе месца дасталася Гродзенскаму абласному тэатру лялек (94,7 тысяч.). Пра гэта гаворыцца ў аглядзе, падрыхтаваным Белстатам, да Сусветнага дня тэатра, які адзначаюць 27 сакавіка.

Усяго за мінулы год у «ляльках» прайшло 74 пастаноўкі. Для параўнання: рэпертуар абласнога драмтэатра за 2018 год ўключае 338 спектакляў, канцэртаў, творчых вечароў, якія сумарна наведала толькі 74,4 тысячы гледачоў.