Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай - Hrodna.life - навіны Гродна

Праекціроўшчыкі з гродзенскай кампаніі ВКЛ-праект паказалі будучы гандлёва-офісны будынак на месцы сквера на вуліцы Замкавай. Праект самай гучнай за апошні час будоўлі ў гістарычнай частцы Гродна ўжо ўзгоднены ў Міністэрстве культуры. У 2019 годзе пачнуцца археалагічныя раскопкі і будаўнічыя работы.

Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія страчаных пабудоў, але вонкава будынкі будуць вельмі падобныя. Чуткі пра будаўніцтва сучаснага будынка ў гістарычным цэнтры ўстрывожылі гараджан і гісторыкаў. Але, мяркуючы па праекце, заказчык плануе максімальна ўзнавіць страчаныя пабудовы старога горада.

Нагадаем, участак плошчай 0,15 га за Палацам тэкстыльшчыкаў прадалі з аўкцыёну ў пачатку 2017 года для будаўніцтва гандлёва-офіснага будынка. Інвестарамі выступіў літоўскі бок — фірма «ДТ-Груп». Яна валодае ў Беларусі сеткай піцэрый.

Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай
Так выглядалі будынкі на Замкавай ў пачатку ХХ стагоддзя

Злепак рыбкі возьмуць у музеі

Распрацоўшчыкам праекта для літоўскага інвестара выступіла гродзенская кампанія ВКЛ-праект, якая раней распрацоўвала праектную дакументацыю па будаўніцтве Генеральнага консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне,"ТРЦ «Трыніці» і праект рэканструкцыі гасцініцы «Гродна».

«Самае складанае з аб’ектам на Замкавай — гэта ўзгадненне праекта з Міністэрствам культуры, а таксама праца ў гістарычных архівах і аднаўленне пабудоў паводле старой фатаграфіі, якая захавалася з пачатку XX стагоддзя. У праекце мы паказалі і аднаўленне важнага элемента на «Доме рыбака» — рыбкі. Заказчык будзе звяртацца ў музей і браць злепак для важнага элемента фасада, — распавёў намеснік дырэктара кампаніі ВКЛ-праект Арцём Трацяк.

Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай
На праекце нават пазнача месца, дзе з’явіцца рыбка на фасадзе
Перад будаўніцтвам гандлёва-офіснага будынка на Замкавай, заказчык плануе правесці дбайныя археалагічныя раскопкі.

Самы час задумацца пра аднаўленне кварталаў за сінагогай і навокал піўзавода

Гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы адзначаюць, што праект аднаўлення пабудоў на Замкавай атрымаўся добры і яны спадзяюцца, што гэта стане крокам наперад у аднаўленні страчанай архітэктуры ў цэнтры Гродна.

«Што тычыцца самога праекта, то ён мне вельмі падабаецца, — распавядае гісторык Андрэй Вашкевіч. — Значыць нездарма я сам так многа пісаў і гаварыў пра гэтае месца на працягу 2017 і 2018 гадоў. Добра, што прыслухаліся і праекціроўшчыкі і галоўнае ўласнікі будынка.

Першую графічную рэканструкцыю гэтага квартала яшчэ ў 2017 г. зрабіў Мечыслаў Супрон. Яго малюнак амаль бяз зменаў выкарыстаны праекціроўшчыкамі і адпавядае выгляду гэтых гадоў 100 гадоў таму. У перспектыве самы час задумацца пра аднаўленне кварталаў за сінагогай і навокал піўзавода на Падольнай.

Таксама можна думаць, як адбудоўваць квартал далей — бо і Дом Быту, думаю, не вечны. Ну і галоўнае каб якасна раскопкі правялі на месцы будучай будоўлі. Перакананы, знаходкі будуць фантастычныя".


Школьны двор: як выглядаў старадаўні квартал, які знішчылі пасля вайны


Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай
Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай
Нават рыбку на фасадзе адновяць: праекціроўшчыкі паказалі, што пабудуюць на Замкавай

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life