На вуліцы Валковіча ўжо некалькі дзён ідуць работы па дэмантажы старой драўлянай пабудовы. У будучыні там з’явіцца чарговы дом сямейнага тыпу. Работы плануюць завяршыць восенню гэтага года.

Гэта трэці дом сямейнага тыпу, які з’явіцца на Валковіча. Першы такі аб’ект там адкрылі ў 2016 годзе, сёння там жывуць бацькі і сямёра дзяцей. Другі дом быў пабудаваны ў 2017 годзе і змясціў ён сям’ю з дзевяццю дзецьмі. Хто паселіцца ў трэцім доме, сёння вырашаюць гарадскія службы — праходзіць конкурс на падбор сям'і з прыёмнымі дзецьмі.

Восенню на Валковіча з'явіцца трэці дом сямейнага тыпу
Будаўнікі займаюцца дэмантажом старой драўлянай пабудовы на Валковіча. Тут з’явіцца чарговы дом сямейнага тыпу
Вядома, што такія дамы сямейнага тыпу будуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага, абласнога і гарадскога бюджэтаў. Агульны кошт адной такой пабудовы каля 450 тысрублёў. Для пражыванне вялікіх сем’яў у гэтым доме ўсё ёсць: мэбля, абсталяванне, посуд, дзіцячыя цацкі і многае іншае. Будаўніцтвам такіх дамоў займаецца арганізацыя «Гроднагарбуд»

Усяго ў Гродне на сённяшні дзень 5 дамоў сямейнага тыпу.