Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Сяргей Марозаў здымае для гродзенскай міліцыі "блокбастар" - Hrodna.life - навіны Гродна

11 фотаэпізодаў, якія адлюструюць службу ўсіх міліцыянтаў Гродзенскага рэгіёну, ствараюць прэс-служба мясцовай міліцыі і фатограф Сяргей Марозаў. Праца будзе асновай для карпаратыўнага календара і новых прапагандысцкіх білбордаў.

«Мы паказваем у крэатыўным фармаце працу нашых супрацоўнікаў. Мы называем гэта „блокбастарам“, у якім могуць быць моманты аператыўнай дзейнасці і многае іншае, — распавядае афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко. — Для нас галоўнае паказаць нестандартныя моманты працы міліцыі, як гэта ёсць ужывую».

Сяргей Марозаў здымае для гродзенскай міліцыі "блокбастар"
За працай фатограф Сяргей Марозаў. Ён здымае супрацоўніка гродзенскага АМАПу са снайперскай вінтоўкай
Сяргея Марозаў не ўпершыню працуе з УУС Гродзенскага аблвыканкама. Ранейшыя яго працы з гэтага цыклу былі адзначаны на рэспубліканскім узроўні.