Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Не рэстаўрацыя і не рэканструкцыя: Каложскую царкву рыхтуюць да супрацьаварыйнага рамонту - Hrodna.life - навіны Гродна

Ужо летам могуць пачацца рамонтныя работы ў Каложскай царкве. Яны прадугледжваюць замену гнілых бэлек і пашкоджаных крокваў. Адрамантуюць і фрагменты канструкцый драўлянай сцяны. Дах храма застанецца некрануты. Закрываць храм не час рамонту не плануецца.

Кроквы прагнілі

Згодна з апошнімі высновамі камісіі БНТУ і Гроднаграмадзянпраекта, якія займаюцца вывучэннем храма, драўляная частка царквы — у перадаварыйным стане і патрабуе неадкладнага дзеяння. Калі спецыялісты сталі вывучаць магчымасці рамонту згнілых крокваў, яны пераканаліся, што немагчыма іх аднавіць не закрануўшы драўляную сцяну, на якую яны абапіраюцца.

«Драўляная сцяна Каложы была пастаўлена ў канцы 19 стагоддзя, але на працягу ўсёй сваёй векавой гісторыі яе шмат разоў абнаўлялі і рамантавалі. Пацвярджэнні гэтага былі выяўленыя ў тым ліку і падчас апошніх абследаванняў. Спецыялісты пад ніжняй абшыўкай драўлянай сцяны выявілі керамзіт. У іншым месцы, калі ўскрылі сцяну, знайшлі шклавату і ДВП», — распавядае настаяцель Каложскай царквы Аляксандр Балоннікаў.

Чытайце яшчэ:  Каложа, Свяцк, Замкавая: што вядома пра актуальныя кропкі рэканструкцыі ў Гродне

За савецкім часам — два рамонты

Па ўспамінах мясцовых жыхароў і вернікаў, прыблізна ў 1956 годзе праводзілі поўную замену драўлянай сцяны і даха Каложы, бо пасля вайны храм знаходзіўся ў жаласным стане. Другі рамонт драўлянай сцяны прайшоў у 1977 годзе, калі рыхтаваліся да святкавання юбілею Гродна.

«Да 1977 года ў Каложскім храме не было падлогі і вокнаў. Гэта значыць, дождж, снег, вецер і птушкі бесперашкодна траплялі ў храм, і некаторыя юныя наведвальнікі таксама. У час таго рамонту драўляная сцяна павялічылася з унутранага боку храма ў два разы».

З-за таго, што за гады не быў правільна наладжаны адвод вады з даху храма, вада зацякала і важныя апорныя драўляныя канструкцыі гнілі. Паўднёва-заходні вугал Каложы за гады асеў прыкладна на 20 см. Прасеў і згніўшы брус, на якім стаіць каркас, які і пацягнуў за сабой кроквавую сістэму, якая да яго мацуецца. У выніку гэтага кроквавая сістэма разладзілася. У адным месцы сістэма крокваў аддзялілася ад апоры.

Чытайце яшчэ:  Капітальны рамонт Каложскай царквы ў Гродне запланаваны ў 2017 годзе

Не рэстаўрацыя і не рэканструкцыя

«Перадаварыйная сітуацыя абавязала ўсіх нас тэрмінова заняцца ліквідацыяй праблем. Гэта не рэстаўрацыя і не рэканструкцыя, а супрацьаварыйныя рамонтныя работы. На гэта выдзелены сродкі з фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва. На гэтыя сродкі будзе зроблены рамонт кроквавай сістэмы даху і драўлянай сцяны.

Як гэта будзе зроблена — вырашаюць спецыялісты. «Гроднаграмадзянпраект» распрацоўвае тры варыянты работ, усе планы будуць накіраваны ў Міністэрства культуры і толькі пасля зацвярджэння аднаго з варыянтаў пачнецца рамонт. Спадзяемся, гэта адбудзецца бліжэйшым летам", — дадаў Аляксандр Балоннікаў