Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Амаль 230 тысяч долараў. Вольга Корбут прадала свае алімпійскія медалі з аўкцыёну - Hrodna.life - навіны Гродна

У выніку анлайн-таргоў, якія прайшлі 25−26 лютага, усе ўзнагароды набылі калекцыянеры за агульную суму 229 200 даляраў, паведамляе myfin.by. У прыватнасці, камандная залатая медаль Алімпіяды 1972 года ў Мюнхене была прададзеная за 66 тысяч долараў. Каманднае «золата» спаборніцтваў 1976 г. у Манрэалі ацанілі ў 57 600.

Мюнхенская індывідуальная залатая ўзнагарода за вольныя практыкаванні «сышла» за 52 800 «зялёных».

«Срэбра» за практыкаванні на брусах Алімпіяды ў Мюнхене прынесла 26 400 долараў. Столькі ж — «срэбра» за практыкаванні на бервяне ў Манрэалі.

Чытайце яшчэ:  Вольга Корбут выставіла на аўкцыён свае алімпійскія медалі

Трэба заўважыць, што самай Вользе Корбут адыдзе не ўся сума. У яе, напрыклад, як мінімум уваходзіць так званы Buyer’s Premium- прэмія аўкцыённага дома.

На спартыўныя лоты гэтая прэмія ў Heritage Auctions устаноўлена ў памеры 20 адсоткаў. Гэта значыць, што «чыстая» сума — не 229 200, а 183 360 долараў.

Цікава, што ў скарбонцы ў славутай беларускай спартсменкі ёсць яшчэ адзін залаты алімпійскі медаль — за практыкаванні на бервяне ў Мюнхене.

Але ён не быў выстаўлены на аўкцыён. Як тлумачыцца на сайце, ўзнагарода «была скрадзеная з маскоўскага музея».

Дарэчы, на аўкцыён Heritage Auctions былі выстаўлены не толькі алімпійскія медалі Вольгі Корбут, але і дзясяткі іншых рэчаў, звязаных з яе спартыўнай кар’ерай.

medal1
Медаль, што прынёс 66 тысяч долараў. Фота: ha.com

Гэта ўзнагароды, заваяваныя на чэмпіянатах свету, першынстве СССР, іншых спаборніцтвах, бэйджы і пропускі, спартыўная куртка, першы атрыманы ў ЗША пашпарт.

У нядзелю, напрыклад, за 3 000 долараў быў набыты і гімнастычны касцюм, у якім спартсменка выступала перад публікай ў Лондане на Уэмблі ў 1973-м.

Як паведамляюць СМІ, Вольга Корбут цяпер жыве ў амерыканскім штаце Арызона, дае тут прыватныя ўрокі і час ад часу выязджае з турамі па ўсім свеце для папулярызацыі гімнастыкі.

У яе ёсць жаніх, якога завуць Джэй Шанфельдт.

Корбут і Шанфельдт патлумачылі журналістам, што продаж яе спартовых узнагарод — не адчайны крок у пагоні за грашыма. Хоць і прызналі, што сродкі не перашкодзяць.

Тым не менш, асноўнай прычынай яны назвалі імкненне быць бліжэй да прыхільнікаў гімнасткі, дазволіўшы ім стаць часткай гісторыі, якую яны таксама рабілі.

— Гэта — алімпійская гісторыя, і я хачу падзяліцца ёю з усім светам, — сказала Корбут.

Як пішуць медыі, пасля продажу мемарабілій на аўкцыёне алімпійская легенда вернецца да свайго ціхага і спакойнага жыцця ў мястэчку Скотсдэйл.

Вольга паведаміла, што ёй тут падабаецца.

— Заўсёды хацела свой гародзік, але ніколі не хапала часу, — прызналася яна. — А зараз буду займацца чым хачу, вырошчваць садавіну, зеляніну і насалоджвацца добрым надвор’ем.